Ім цалкам камфортна: у рацэ Брэста знайшлі медуз

CC BY-SA 2.0 / Eric Kilby / Moon JelliesМедузы, архіўнае фота
Медузы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Калі пашанцуе з умовамі, то медузы будуць плаваць у Мухаўцы і Вяслярным канале і ў наступным годзе.

Прэснаводныя медузы — маленькія істоты: памер дарослай асобіны не перавышае двух сантыметраў, таму знайсці іх у вадзе не так лёгка. Аднак нядаўна спецыялісты змаглі знайсці іх у Вяслярным канале Брэста, а цяпер — і ў рацэ Мухавец.

Вяслярны канал у Брэсце - Sputnik Беларусь
Брэсцкія медузы не прадстаўляюць небяспекі для чалавека

"З'яўленне такіх медуз — загадка яшчэ з 1980 года, калі яны ўпершыню былі выяўленыя ў Лондане. Радзіма прэснаводных медуз — Паўднёвая Амерыка, і як яны патрапілі на іншы кантынент, дакладна пазнаць немагчыма", — распавёў Sputnik намеснік дырэктара Палескага аграрна-экалагічнага інстытута НАН Беларусі Віктар Дзямянчык.

Зрэшты, версіі з'яўлення медуз у Брэсце ёсць. Напрыклад, яны маглі быць занесены разам з акварыўмнымі водарасцямі. "Уладальнікі сур'ёзных акварыўмаў з такім часам сутыкаюцца — нечакана заўважаюць у вадзе медузу", — адзначыў навуковец. Маглі быць прывезены медузы ў Брэст і спартсменамі — варыянтаў вельмі шмат.

​Па словах Дзямянчык, медузы адчуваюць у вадаёмах Брэста сябе вельмі камфортна: актыўна размножыліся у Вяслярным канале і патрапілі ў Мухавец. Усе ўмовы для іх добра падыходзяць: лёгкая плынь, чыстая вада, дастаткова высокая тэмпература.

"Да вечара дакладна ў Польшчы будзе, у Заходнім Бугу", — адзначыў біёлаг.

Зрэшты, шанцаў на з'яўленне гэтага віду медуз ў іншых вадаёмах Беларусі няшмат: для іх можа быць дастаткова холадна.

"Да восені гэтая папуляцыя дакладна дажыве, а потым дзе-небудзь затрымаецца на ўзроўні гідроідных паліпаў, калі ў нейкім субстраце не вельмі халодным пратрымаецца, то можа і ў наступным годзе з'явіцца", — паведаміў Дзямянчык.

Паводле яго слоў, прэснаводныя медузы бяспечныя. Больш за тое, з'яўляюцца індыкатарам чысціні вады — там, дзе яны жывуць, мала водарасцяў і амаль няма кішэчных палачак.

У цэлым жа, адзначыў навуковец, у Брэсце апошнія гады часта сустракаюцца біялагічныя "сюрпрызы". Так, ужо тры гады жыве амерыканскі паласаты рак. Пяць гадоў захоўваецца папуляцыя крымскіх слімакоў. Сустракалі і іншых трапічных істот — палачнікаў. "Кожны год у нас ёсць экалагічная знаходка", — сказаў на заканчэнне эксперт.

Стужка навiн
0