Пінскія католікі рыхтуюцца да цвярозага жніўня

Падпісацца
Першай і адзінай у Беларусі алеі цвярозасці, якую заклаў легендарны ксёндз Булька, ужо больш за 10 гадоў.

МІНСК, 24 ліп — Sputnik. Каталікі з Пінска рыхтуюцца правесці цвярозы жнівень, настаяцель Пінскай дыяцэзіі ўжо звярнуўся да вернікаў з пастырскім пасланнем.

Парафіяне з гэтай дыяцэзіі ўжо не першы год ўстрымліваюцца ад ужывання спіртных напояў у апошні месяц лета. Гэта не адзіная яркая антыалкагольная ініцыятыва беларускіх каталікоў. Далёка за межамі Беларусі вядомы "беларускі Версаль" — вёска Мосар на захадзе Віцебскай вобласці, у якой ксёндз Юзаф Булька заснаваў першы ў Беларусі антыалкагольны музей.

"У нашай Пінскай дыяцэзіі ўжо стала традыцыяй, што жнівень мы адзначаем як месяц цвярозасці і заклікаем да ўстрымання ад алкаголю", — гаворыцца ў пастырскім лісце біскупа Пінскага Антонія Дзям'янкі, размешчаным у аўторак на сайце Рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі.

Біскуп адзначыў, што сітуацыя з алкагалізацыяй насельніцтва выклікае яшчэ большую заклапочанасць у сувязі з тым, што злоўжываць алкаголем пачынаюць маладыя людзі.

"Алкагалізм становіцца не толькі медыцынскай, але і грамадскай праблемай, так як спараджае такія з'явы, як хатні гвалт, канфлікты з законам, дэмаралізацыю дзяцей і моладзі, распад сям'і", — падкрэсліў біскуп.

Тэкст пастырскага паслання, у якім Дзям'янка кажа пра шкоду алкаголю і традыцыі ўстрымання, рэкамендавана выкарыстоўваць святарам падчас пропаведзяў на працягу ўсяго жніўня.

Пінскі  прыстанак кардынала Свёнтэка

Антоні Дзям'янка ўзначаліў Пінскую епархію пасля смерці кардынала Свёнтэка. Адзіны ў Беларусі кардынал памёр 21 ліпеня 2011 года на 97-м годзе жыцця.Казімір Свёнтэк прыехаў служыць у Пінск пасля сталінскіх лагераў. У далейшым ён 20 гадоў кіраваў Пінскай епархіяй, а таксама 15 гадоў узначальваў РКЦ у Беларусі. Згодна з яго воляй ён быў пахаваны ў Пінску. У Пінску таксама знаходзіцца дом, у якім доўгія гады жыў кардынал, а потым прыязджаў "на вакацыі".

Цвярозы "беларускі Версаль"

Антыалкагольная ініцыятыва Пінскай епархіі не адзіная, яшчэ адзін яркі антыалкагольны праект больш за 20 гадоў таму быў пачаты легендарным ксяндзом Юзафам Булькам.

Настаяцель касцёла Святой Ганны (Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці) ксёндз Булька стаў шырока вядомы тым, што стварыў першы ў Беларусі антыалкагольны музей, у які мясцовыя самагоншчыкі здалі свае "змеявікі". Тых, хто ўжываў алкаголь, Булька наогул не пускаў у касцёл, а таксама браў распіскі, што яны не будуць піць. Больш за 10 гадоў таму Булька заклаў першую ў Беларусі алею цвярозасці — пасадзіць дрэвы прыехалі ананімныя алкаголікі з многіх рэгіёнаў Беларусі і суседніх краін.

Акрамя гэтага легендарны ксёндз дзяліўся сваім вопытам з участковымі інспектарамі Віцебскай вобласці, рэгулярна збіраў іх на семінары. Былі гады, калі да ксяндза Булькі на навучанне прыязджалі да 500 участковых з усёй вобласці.

За прыгажосць ландшафту Мосар, дзе пад кіраўніцтвам ксяндза Булькі быў разбіты парк і клумбы з унікальнымі раслінамі, называюць "беларускім Версалем".

У 2005 годзе ксёндз Булька стаў першым святаром Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі, якому была ўручана дзяржаўная ўзнагарода "За духоўнае адраджэнне".

Памёр Булька ў 2010 годзе ў паважаным узросце.

Стужка навiн
0