Беларуска Лапко выйшла ў другі раўнд турніру ў Сан-Хасэ

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларуская тэнісістка Вера Лапко
Беларуская тэнісістка Вера Лапко - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У выпадку далейшага поспеху беларуская спартсменка можа згуляць супраць сваёй суайчынніцы Вікторыі Азаранка.

МІНСК, 1 жні — Sputnik. Беларуская тэнісістка Вера Лапко прабілася ў другі раўнд турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Сан-Хасэ (ЗША), паведамляе Sputnik.

У матчы першага раўнда Лапко абыграла кітаянку Чжан Шуай з лікам 7:6 (7:2), 6:0.

Наступнай саперніцай беларускі будзе прадстаўніца ЗША Даніэль Колінз. Калі Лапко пройдзе і яе, то далей можа пазмагацца з наймацнейшай з пары Гарбін Мугуруса (Іспанія) — Вікторыя Азаранка.

Стужка навiн
0