Беларусы на сумесных з Кітаем вучэннях прыгатуюць нацыянальныя стравы

© Sputnik / Виктор ТолочкоКітайскія вайскоўцы ў Мінску
Кітайскія вайскоўцы ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Манеўры з удзелам беларускіх і кітайскіх вайскоўцаў праводзяцца рэгулярна і накіраваны на ўмацаванне партнёрства дзвюх армій.

МІНСК, 3 жні — Sputnik. Дзень беларускай культуры зладзяць беларускія вайскоўцы падчас сумесных з кітайскім бокам вучэнняў "Атакуючы сокал", паведамілі Sputnik у міністэрстве абароны рэспублікі.

Вучэнні пройдуць з 4 па 18 жніўня на палігоне ў Цзінані ў кітайскай правінцыі Шаньдун. Мерапрыемства адбудзецца ў адпаведнасці з планам супрацоўніцтва паміж ваеннымі ведамствамі Беларусі і Кітая на бягучы год.

"Вучэнні "Атакуючы сокал" праводзяцца рэгулярна з мэтай умацавання партнёрства дзвюх армій у сферы рашучага процідзеяння тэрарыстычным пагрозам", — распавялі ў Мінабароны.

Там адзначылі, што ў рамках вучэнняў пройдзе Дзень беларускай культуры, падчас якога кітайскі бок азнаёміцца з беларускай культурай. Таксама госці пачастуюць ваеннаслужачых з КНР стравамі нацыянальнай кухні.

Кітайскія вайскоўцы ў гэтым годзе ўпершыню прынялі ўдзел у ваенным парадзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Беларусі.

Стужка навiн
0