Сабаленка саступіла Халеп у паўфінале турніру ў Цынцынаці

© REUTERS / Aaron Doster-USA TODAY SportsБеларуская тэнісістка Арына Сабаленка
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У фінальным паядынку турніру сустрэнуцца Сымона Халеп і Кікі Бёртанс.

МІНСК, 19 жні — Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прайграла першай ракетцы свету Сімоне Халеп у паўфінале турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Цынцынаці.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь
Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру WTA ў Цынцынаці

Беларуска (34-я ў рэйтынгу WTA) не змагла прабіцца ў фінал. Сабаленка саступіла румынцы Халеп у двух сэтах — 3:6, 4:6. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 16 хвілін.

Раней спартсменкі гулялі адна супраць адной у студзені 2018 года — у чвэрцьфінале турніру ў Шэньчжэне таксама аказалася мацнейшай румынка (6:2, 6:2).

У фінале турніру ў амерыканскім Цынцынаці Халеп пазмагаецца з прадстаўніцай Галандыі Кікі Бёртанс (17-я). Прызавы фонд спаборніцтваў складае 2 874 299 долараў. Матч адбудзецца 19 жніўня.

Беларуска Арына Сабаленка ўпершыню ў кар'еры апынулася ў паўфінале турніру такога ўзроўню. Дзякуючы паспяховаму выступу ў Цынцынаці тэнісістка з наступнага тыдня паднімецца ў топ-30 рэйтынгу WTA.

На шляху ў паўфінал турніру беларуска абыграла брытанку Ёхану Конці, чэшку Караліну Плішкаву, францужанку Каралін Гарсія і амерыканку Мэдысан Кіз.

Стужка навiн
0