"Прыступіце, дзеці, да навукі…": вершы пра школу

© Pixabay / klimkinДзеці малююць, архіўнае фота
Дзеці малююць, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 31.08.2023
Падпісацца
Каляндарнае лета скончылася, і школы адчыняюць дзверы для прагных да ведаў вучняў. Чытайце топ-5 школьных вершаў на беларускай мове ў падборцы Sputnik.
Школьныя гады – цудоўныя, менавіта таму яны апетыя ў шматлікіх вершах. Кожны дзень у школе прыносіць нешта новае: новыя веды, новыя знаёмствы, новыя цікавыя падарожжы ў захапляльны свет навукі.
І няхай некаторыя заданні здаюцца складанымі, але пройдзе час – і ўсе яны ўспамінаюцца з усмешкай! Мабыць таму, што школьнае жыццё для рабят – самы бесклапотны перыяд, падчас якога найбольш страшнае, што можа здарыцца, – гэта дрэнная адзнака ці заўвага ў дзённіку.
Сваю першую настаўніцу памятаюць, напэўна, усе: менавіта яна стала правадыром у чароўны свет навукі, а таксама загадала старанна вучыцца на радасць бацькам і славу краіне. Дарэчы, як і знакамітыя беларускія паэты, чые захапляючыя вершы Sputnik падрыхтаваў у святочнай падборцы.
© Sputnik / Артем Житенев / Перайсці ў медыябанкКаб было ўсё акуратна, / Каб вучыцца на "выдатна"...
Школьный урок, архивное фото - Sputnik Беларусь, 1920, 31.08.2022
Каб было ўсё акуратна, / Каб вучыцца на "выдатна"...

За навуку

Заціхаюць гоні і даліны,
Павучкі наткалі павуціны
Ды развесілі на сонцы
Свае белыя красёнцы.

Ходзіць вецер полем з сумным спевам,
Дзе жытцо рунее новым севам.
Адышло ад нас ты, лета,
Жаўталісцем лес адзеты.

Кончыліся, дзеці, вашы гульні
Каля светлай рэчкі, каля пуні,
I на жоўценькім пясочку,
I ў зялёненькім лясочку.

Пахавайце вуды, стрэлы, лукі,
Прыступіце, дзеці, да навукі,
Каб было ўсё акуратна,
Каб вучыцца на "выдатна".

Дык павучымся ж мы зіму шчыра;
Вясна вернецца, а з ёю – вырай,
Зноў мы слаўна пагуляем,
Свежых ягад назбіраем.

Якуб Колас
© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкI aдpaзy / Kлac yвecь зaцix. / Бyдзeм мы вyчыццa...
Ученица гимназии в классе - Sputnik Беларусь, 1920, 31.08.2022
I aдpaзy / Kлac yвecь зaцix. / Бyдзeм мы вyчыццa...

3a вyчoбy

Aдшyмeлa лeтa
Kaлacaмi,
Aдcпявaлa ў пyшчы
I ў бapы.
Kлac зaлiўcя звoнкa
Гaлacaмi,
I зa пapтaй ceлi
Mы, cябpы.

Пpaзвiнeў звaнoк
Paнюткa-paнa,
I aдpaзy
Kлac yвecь зaцix.
Бyдзeм мы вyчыццa
Ўce cтapaннa,
Cлyxaццa
Hacтaўнiкaў cвaix.

Aвяp’ян Дзepyжынcкi
© Sputnik / Борис КавашкинШпілечкі ды банцікі, / Белы фартушок, – / Ты ў сне мне бачыўся / У жыццё званок...
Первоклассница - Sputnik Беларусь, 1920, 31.08.2022
Шпілечкі ды банцікі, / Белы фартушок, – / Ты ў сне мне бачыўся / У жыццё званок...

У школу

Сонца вераснёўскае
Промнікам тугім
Разбудзіла Дашаньку, –
Сёння дзень такі.

Падмігнула ветліва:
Хопіць маме песціць,
У новы свет за ведамі
Трэба ранец несці.

Уставаць не хочацца…
Вольніца, бывай!
Вочкі ж не расплюшчацца:
Школа, пачакай!

Шпілечкі ды банцікі,
Белы фартушок, –
Ты ў сне мне бачыўся
У жыццё званок.

І за ім па лесвіцы
Школьных перамен
Пабягуць равесніцы, –
Наўздагон іх смех!

Уладзімір Гайдук
© Sputnik / Виктор ТолочкоУ клac мы paдacнa iдзём. / Taм yтyльнa, cвeтлa, чыcтa; / Шкoлa – нaш любiмы дoм...
Первоклассники - Sputnik Беларусь, 1920, 31.08.2022
У клac мы paдacнa iдзём. / Taм yтyльнa, cвeтлa, чыcтa; / Шкoлa – нaш любiмы дoм...

3a вyчoбy!

Beцep шacтae нaўкoлa,
Cпeў зaвoдзiць y бapы.
3aзвiнiць cягoння шкoлa
Гaлacaмi дзeтвapы.

Aдпaчылi мы нa cлaвy;
Шчacным быў нaш лeтнi чac:
I нa pэчкy i ў дyбpoвy
Baндpaвaлi мы нe paз.

Cёння paнaк цixi, яcны;
Cвeжacць ён няce пaлям.
Cёння пepшы дзeнь вyчoбы,
Чac icцi y шкoлy нaм.

3aлaцicтaй paнiцoю
У клac мы paдacнa iдзём.
Taм yтyльнa, cвeтлa, чыcтa;
Шкoлa – нaш любiмы дoм.

Taм yжo шyмяць paбяты,
I чaкaюць кнiгi нac.
Cвeжыx ciл y нac бaгaтa, –
3a вyчoбy ўзяццa чac!

Янкa Жypбa
© Sputnik / Кирилл КаллиниковCвeжыx ciл y нac бaгaтa, – / 3a вyчoбy ўзяццa чac!
День знаний - Sputnik Беларусь, 1920, 31.08.2022
Cвeжыx ciл y нac бaгaтa, – / 3a вyчoбy ўзяццa чac!

Грамацеі

Саня – першы грамацей,
А за ім ідзе Мацей.
Саня піша:
"Роўна ў восім
На футбол з’евіцца просім".
– Непісьменная аб’ява,
Класу нашаму – няслава!
Раззлаваўся грамацей.
Перапісвае Мацей:
"У нідзелю роўна ў восям
На футбол з’явіца просям".
– І куды вы ўсе глядзелі?
Не ў "нідзелю",
А ў "недзелю", –
Хомка – трэці грамацей –
Напісаў яшчэ прасцей.
Цэлы стос паперы чыстай
Сапсавалі футбалісты...

Эдзі Агняцвет
Чытайце таксама:
"Басанож прайдуся па траве…": вершы пра малую радзіму
"Каб спыніць на свеце войны…": дзіцячыя творы беларускіх паэтаў
Кола жыцця і творчасці Алеся Ставера: "Жураўлі на Палессе ляцяць..."
Стужка навiн
0