Беларуская журналістыка і паэзія панеслі чарговую цяжкую страту. У рэанімацыі адной з мінскіх бальніц на 53-м годзе жыцця 23 жніўня памёр заснавальнік інфармацыйнага агенцтва "БелаПАН" і сеткавага рэсурсу "Беларускiя навiны", вядомы беларускі паэт Алесь Ліпай.
"Ён быў адным з "зуброў" беларускай незалежнай журналістыкі, яшчэ 27 гадоў таму ён стварыў інфармацыйнае агенцтва "БелаПАН". Спадзяюся, што агенцтва будзе працаваць і далей. Ён пісаў вершы, лірыку. Гэта вялікая страта для медыяпрасторы Беларусі", — сказаў Зісер.
Алесь Ліпай — выпускнік журналісцкага факультэта БДУ, працаваў карэспандэнтам газеты "Знамя юности", быў першым карэспандэнтам "Радыё Свабода" ў Беларусі. Заснаваў першае ў краіне недзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва ў 1991 годзе. Развітанне з журналістам і паэтам адбудзецца 26 жніўня ў Рудзенску.
Каментар Юрыя Зісера слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.