Беларускае выдавецтва абвясціла прэмію для чытачоў за лепшы водгук

© PixabayДзяўчына працуе за камп'ютарам
Дзяўчына працуе за камп'ютарам - Sputnik Беларусь
Рэцэнзія на твор не павінна вытрымлівацца ў навуковым стылі або быць вялікага памеру – дастаткова шчыра распавесці, чым "зачапіла" кніга.

МІНСК, 6 вер – Sputnik. Беларускае выдавецтва "Янушкевіч" абвесціла ўласную літаратурную прэмію – але не для аўтараў, а для чытачоў. Пра гэта паведамляецца на старонцы выдавецтва ў "Фэйсбуку".

"Пакуль яшчэ не ўціхамірыліся "страсці па Гедройцю", дзе нам павінны назваць найлепшага беларускага пісьменніка, мы робім крок у адказ і хочам вызначыць найлепшага чытача", — паведамілі ў выдавецтве.

Умовы ўдзелу вельмі простыя: дастаткова апублікаваць свой водгук на кнігу, выдадзеную ў 2017-2018 годзе на беларускай мове, на любым інтэрнэт-рэсурсе і даслаць выдавецтву на пошту заяўку, у якой змясціць спасылку або скан, калі водгук быў надрукаваны. Арганізатары папярэджваюць: водгукі ад прафісійных крытыкаў і літаратараў не прымаюцца. Прычым у выдавецтве падкрэсліваюць, што для іх галоўнае – не памер, навуковы разбор твора або спецыяльная тэрміналогія, ужытая ў водгуку.

"Самае важнае для нас – зразумець, што чытач пранікся творам да самых глыбінь, прапусціў яго праз сябе як штосьці роднае і жывое", — кажуць у выдавецтве.

Падвядзенне вынікаў адбудзецца ўжо ў гэтым годзе – 26 снежня, уручаць прэмію на наступны дзень. Галоўны прыз Чытацкай прэміі складае 321 рубель.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі