А як жа "Дынама": Марадона узначаліў мексіканскі футбольны клуб

© Sputnik / Виктор ТолочкоДыега Марадона ў Брэсце
Дыега Марадона ў Брэсце - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прызначаны ў гэтым годзе старшыня праўлення брэсцкага "Дынама" будзе кіраваць футбольным клубам у іншым паўшар'і.

МІНСК, 7 вер — Sputnik. Футбольны клуб "Дарадас дэ Сіналоа" (Мексіка) абвясціў аб прызначэнні Дыега Марадоны новым тэхнічным дырэктарам каманды, гэтая інфармацыя з'явілася на сайце клуба.

"Дарадас дэ Сіналоа паведамляе, што Дыега Арманда Марадона з'яўляецца новым тэхнічным дырэктарам клуба", — гаворыцца ў паведамленні.

Дэталі пагаднення паміж легендарным футбалістам і клубам, які выступае ў другім па сіле дывізіёне Мексікі, не выдаюцца. Мяркуецца, што Марадона будзе афіцыйна прадстаўлены ў новай якасці ў нядзелю.

​Нагадаем, што ў маі бягучага года Марадона заняў пасаду старшыні праўлення брэсцкага футбольнага клуба "Дынама". Кантракт з ім заключаны на тры гады. Першы (і пакуль адзіны раз) вядомы футбаліст быў у Беларусі ў ліпені — тады яго прыезд у Брэст выклікаў ажыятаж. Пасля візіту ён зрабіў шэраг заяваў, у прыватнасці, адносна змяненняў у складзе гульцоў, і пра тое, што гатовы ўкласціся ў праект.

У канцы жніўня Марадона павіншаваў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку з днём нараджэння і заявіў, што гатовы прыступіць да працы з брэсцкім клубам "ужо на наступным тыдні".

Як легенда футбола плануе сумяшчаць два гэтак аддаленыя адно ад аднаго месцы працы, пакуль невядома.

Раней аргентынскія СМІ паведамлялі, што футбаліст можа атрымаць новую працу ў Венесуэле і перабрацца туды.

Стужка навiн
0