Бясплатныя экскурсіі і розыгрышы прызоў чакаюць гродзенцаў на дзень горада

© Sputnik / Инна ГришукСвята ў Гродне
Свята ў Гродне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Арганізатары папярэджваюць, што колькасць месцаў абмежавана, каб загадзя запісацца, у гараджан будзе ўсяго чатыры дні.
ГРОДНА, 8 вер — Sputnik. Даведацца больш пра гісторыю Гродна і паўдзельнічаць у розыгрышы прызоў змогуць самыя хуткія гродзенцы, якія паспеюць запісацца на бясплатныя экскурсіі, падрыхтаваныя гродзенскім гарвыканкамам да святкавання 890-годдзя Гродна.
Як паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы Гродзенскага гарвыканкама, у гэтым годзе ў рамках святкавання 890-годдзя Гродна, якое пройдзе 14-15 верасня, адбудуцца не толькі ўпадабаныя жыхарам і гасцям горада канцэртныя мерапрыемствы. Аддзел спорту і турызму сумесна з турыстычнымі кампаніямі "СоларТур" і "Мерапі" правядзе бясплатныя экскурсіі па гістарычнай частцы горада. Экскурсіі пройдуць 15 верасня, час і месца сустрэчы паведамяць ўдзельнікам асобна.
У гарвыканкаме ўдакладнілі, што колькасць месцаў на бясплатныя экскурсіі абмежавана. Каб на іх патрапіць, трэба загадзя зарэгістравацца па электроннай пошце gikfiz@tut.by з указаннем імя і прозвішчы і кантактнага тэлефона або па тэлефоне + 375-152-68-98-05 з 8:00 да 17:00 з 10 па 13 верасня 2018 года.
Кожнаму ўдзельніку экскурсіі прысвояць нумар, усе нумары будуць удзельнічаць у розыгрышы прызоў, які пройдзе пасля заканчэння экскурсій. Сярод прызоў — зніжкі на турпаслугі ад турфірмаў-арганізатараў, сертыфікаты на бясплатную піцу ад кафэ "Піца & Кава" турфірмы "АвантисТрэвэл", падарункавыя сертыфікаты ад кафэ "Хотей", абанементы ў басейн і іншыя цікавыя прызы.
Стужка навiн
0