Лукашэнка: мы ўсе - дзеці Зямлі

© Sputnik / Виктор ТолочкоАляксандр Лукашэнка выступае на Міжнародным касмічным кангрэсе ў Мінску
Аляксандр Лукашэнка выступае на Міжнародным касмічным кангрэсе ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт прызнаў, што ў Беларусі ніколі не ўзяліся б за касмічную тэматыку, каб не тры беларускія касманаўты.

МІНСК, 10 вер — Sputnik. Горад-герой Мінск яшчэ ніколі не сустракаў столькі герояў, якія пакаралі космас, заявіў у прывітальным слове ўдзельнікам міжнароднага касмічнага кангрэса Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь у сям'і касмічных дзяржаў

Беларускі лідар прызнаўся, што хацеў бы, каб усе ўдзельнікі кангрэса паехалі са шматпакутнага Мінска, якому амаль тысяча гадоў, з добрым настроем.

Касманаўт Пётр Клімук - Sputnik Беларусь
Памятны знак беларускім касманаўтам адкрылі ў Мінску

"Мы зробім усё, каб вы не пашкадавалі, што прыехалі ў Беларусь", — паабяцаў прэзідэнт.

Сёння ў свеце налічваецца 90 касмічных дзяржаў, сярод іх і Беларусь. "Мы ганарымся, што ў гісторыю ўпісаны імёны беларускіх навукоўцаў і касманаўтаў", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі прэзідэнт нагадаў тым, хто не ў курсе, што Уладзімір Кавалёнак, Пётр Клімук і Алег Навіцкі — гэта беларусы.

"Яны адданыя сваёй савецкай радзіме, Беларусі, і сваёй другой радзіме — Расіі, дзе яны праводзяць шмат часу і жывуць", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Асобна ён спыніўся на расійскім касманаўце Алеге Арцём'еве, які зараз знаходзіцца на борце МКС і мае беларускія карані.

© Sputnik / Виктор ТолочкоАляксандр Лукашэнка прызнаўся, што што вельмі чакаў правядзення касмічнага кангрэса ў Мінску, каб асабіста сустрэцца з героямі, якія прысвяцілі сваё жыццё вывучэнню космасу
Александр Лукашенко признался, что очень ждал проведения космического конгресса в Минске, чтобы лично встретиться с героями, которые посвятили свою жизнь изучению космоса - Sputnik Беларусь
Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што што вельмі чакаў правядзення касмічнага кангрэса ў Мінску, каб асабіста сустрэцца з героямі, якія прысвяцілі сваё жыццё вывучэнню космасу

У Беларусі, на яго думку, паспяхова развіваецца касмічная галіна, якая вырабляе самае разнастайнае абсталяванне.

Усё дзякуючы касманаўтам

"Сумесна з расіянамі нашы навукоўцы распрацоўваюць перспектыўныя тэхналогіі, прымаюць удзел у стварэнні новага касмічнага апарата", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Праўда, ён дадаў, што ўсе гэтыя працэсы не проста праходзілі на яго вачах, яму прыходзілася прымаць адпаведныя рашэнні па развіцці касмічнай галіны ў Беларусі.

"Скажу прама, калі б не было іх, нашых касманаўтаў, наўрад ці б мы ў Беларусі ўзяліся за гэтую тэму", — разгаварыўся Аляксандр Лукашэнка.

Пасля распаду Савецкага саюза было сорамна краіне не працягнуць развіваць касмічную галіну.

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗ удзельнікамі кангрэса выйшлі на сувязь касманаўты з МКС
С участниками конгресса вышли на связь космонавты с МКС - Sputnik Беларусь
З удзельнікамі кангрэса выйшлі на сувязь касманаўты з МКС

Рашэнне прэзідэнту далося лёгка, таму што гэта самыя новыя тэхналогіі, якія пацягнулі за сабою эканоміку.

"Беларусь стала ў шэраг высокаразвітых цывілізаваных дзяржаў", — лічыць кіраўнік дзяржавы.

Навука і прыклад для ўсіх

Сёння ўвесь свет аб'ядноўваюць намаганні ў асваенні космасу. Яскравым прыкладам такога супрацоўніцтва з'яўляецца міжнародная касмічная станцыя. Колькасць краін, якія прымаюць удзел у гэтай праграме, за 20 апошніх гадоў вырасла з 15 да 100 дзяржаў.

"Гэтая арбітальная лабараторыя — прыклад таго, як можна і трэба выбудоўваць партнёрскія адносіны паміж народамі, якія насяляюць планету. Гэта яскравы прыклад нам, зямлянам, з космасу, як жыць у свеце, які хутка развіваецца, у згодзе на карысць усіх народаў", — сказаў прэзідэнт.

І са шкадаваннем дадаў, што на Зямлі ўсё часцяком адбываецца наадварот. Таму важна ўсе веды, назапашаныя ў касмічнай галіне, накіроўваць на карысць людзей.

© Sputnik / Виктор ТолочкоУ прэзідыуме - беларускія касманаўты Алег Навіцкі і Пётр Клімук
В президиуме — белорусские космонавты Олег Новицкий и Владимир Коваленок - Sputnik Беларусь
У прэзідыуме - беларускія касманаўты Алег Навіцкі і Пётр Клімук

Кавалачак Сусвету

"На парадку дня новыя палёты чалавека на Месяц, пілатуемых караблёў на Марс і пошук іншых прыдатных для жыцця планет", — абмаляваў перспектывы Аляксандр Лукашэнка.

Затым зрабіў лірычнае адступленне, што "толькі з лініі арбіты можна ўбачыць, якая маленькая і далікатная наша планета ў маштабах Сусвету". І толькі зірнуўшы ў ілюмінатар можна зразумець, што гэта наш агульны дом, клопат пра які ляжыць на нашых плячах.

Адкрыты ўрок з касманаўтамі з МКС прайшоў для беларускіх школьнікаў - Sputnik Беларусь
Відэа
Адкрыты ўрок з касманаўтамі з МКС прайшоў для беларускіх школьнікаў

"Мы ўсе ў адказе за будучыню гэтага кавалачка Сусвету", — заклікаў прэзідэнт. Пасля ён абмовіўся, што вельмі чакаў правядзення касмічнага кангрэса ў Мінску, каб асабіста сустрэцца з героямі, якія прысвяцілі сваё жыццё вывучэнню космасу.

"Каб даведацца пра душу беларускага народа, досыць пагутарыць з трыма нашымі касманаўтамі. Яны — узор і увасабленне нашага народа", — упэўнены кіраўнік беларускага народа.

А ў завяршэнне свайго прывітання проста пажадаў міру ўсёй планеце "ў імя касмічнай будучыні".

Стужка навiн
0