Міжнароднае свята паэзіі з нагоды 220-годдзя Адама Міцкевіча прыме Навагрудак

© Sputnik / Станіслаў АндросікДом-музей Адама Міцкевіча ў Наваградку
Дом-музей Адама Міцкевіча ў Наваградку - Sputnik Беларусь
Гасцей мерапрыемства чакаюць паэтычныя чытанні, музыкальны оpen-air, старажытныя танцы і рыцарскі турнір.

МІНСК, 4 кас – Sputnik. Першае Міжнароднае свята паэзіі "О, Навагрудскі край – мой родны дом…", прымеркаванае да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе 5 кастрычніка ў Навагрудку, пра гэта паведамляецца на сайце навагрудскага райвыканкама.

Беларускія прыгажуні на свяце - Sputnik Беларусь
Казакі, песні і кірмаш чакаюць гасцей фестываля "Глушанскі хутарок"

На працягу двух дзён у Навагрудку пройдуць навукова-практычныя канферэнцыі, майстар-класы, канцэрты, будзе працаваць кірмаш.

Пятага кастрычніка пасля ўскладання кветак да помніка паэта адбудзецца канферэнцыя "Адам Міцкевіч – талент, непадуладны часу", у якой возьмуць удзел вядучыя гісторыкі, філолагі, культуролагі і іншыя спецыялісты. Пасля заканчэння мерапрыемства пройдзе ўрачыстае адкрыццё новага дзіцячага садка, а таксама пасадка алеі памяці Адама Міцкевіча.

Шостага кастрычніка, у суботу, гасцей свята чакае насычаная канцэртная праграма, а таксама пясочнае шоу па матывах паэмы Міцкевіча "Пан Тадэвуш". У касцёле святога Міхаіла можна будзе паслухаць арганную музыку, а ўвечары наведаць оpen-air "Прысвячэнне Песняру".

Увесь дзень, з 10 да 21 гадзіны будзе працаваць горад майстроў і кірмаш-продаж.

У доме-музеі Адама Міцкевіча ў гэты дзень зладзяць экскурсіі, літаратурную гасцёўню і кінапаказ, а ў Навагрудскім гісторыка-краязнаўчым музеі абяцаюць цікавае падарожжа з гістарычнымі асобамі і філатэлістычную выставу.

Таксама гасцей свята чакаюць выступы рыцарскіх клубаў, катанне на конях, вогненнае шоу і тэатралізаванае прадстаўленне. Больш падрабязна з праграмай свята можна азнаёміцца на сайце Навагрудскага райвыканкама.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі