Адгалоскі лета вернуцца ў Беларусь у нядзелю 7 кастрычніка

© Pixabay / DistantSpaceВосеньскае дрэва, архіўнае фота
Восеньскае дрэва, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сіноптыкі абяцаюць цёплае надвор'е, кароткачасовыя дажджы пройдуць толькі ў асобных раёнах.

МІНСК, 6 кас — Sputnik. Цёплай і амаль без дажджоў абяцае быць бліжэйшая нядзеля, 7 кастрычніка, паведаміў у суботу рэспубліканскі Гідраметцэнтр.

Паводле інфармацыі метэаролагаў, бліжэйшая нядзеля парадуе беларусаў цёплым надвор'ем без істотных ападкаў. На поўдні Беларусі паветра прагрэецца да вельмі прыемных 22 градусаў цяпла, а дажджы абяцаюць толькі ў асобных раёнах.

У астатніх рэгіёнах рэспублікі паветра ўдзень прагрэецца ад 14 да 20 градусаў са знакам "плюс". Уначы слупок тэрмометра будзе паказваць + 4… + 10 градусаў.

У начны час па ўсёй краіне ападкаў не чакаецца. Удзень кароткачасовыя дажджы пройдуць толькі ў асобных раёнах, у асноўным па паўночна-заходняй палове рэспублікі.

Стужка навiн
0