Відэа

Мінчанін распавёў, навошта завёў гусака ў кватэры

Падпісацца
Андрэй Гурын і яго гусак Харвістар сталі зоркамі беларускага Youtube некалькі месяцаў таму. Мужчына вырашыў завесці птушку ў кватэры і зняць серыял пра яе жыццё. Як жывуць незвычайныя сябры, глядзіце на відэа Sputnik.

Ці можа чалавек сябраваць з гусаком? Мінчанін Андрэй Гурын упэўнены, што так. Пяць месяцаў таму ён зняў кватэру, каб завесці ў ёй птушку. Ён купіў яйка, змясціў яго ў інкубатар — і праз тыдзень на свет з'явіўся Харвістар. Каб пацешыць сябе і інтэрнэт-карыстальнікаў, мужчына вырашыў стаць блогерам і зняць серыял пра жыццё гусака.

Творчасць Андрэя выклікае неадназначную рэакцыю ў гледачоў: хтосьці з цікавасцю сочыць за прыгодамі Харвістара, а хтосьці патрабуе прыцягнуць яго гаспадара да адказнасці за жорсткае абыходжанне з жывёламі. Многія лічаць, што ўсе відэа пастановачная. Блогер спакойна адказвае на ўсе пытанні хейтараў і запэўнівае: у серыяле амаль усе рэальна. У адным з эпізодаў нават з'яўлялася яго сапраўдная мама. І яе негатыўная рэакцыя на навіну пра гусака таксама была сапраўднай.

Карэспандэнт Sputnik адправілася ў госці да чалавека і гусака, каб высветліць, як ім жывецца і з якой мэтай усё гэта было задумана.

Стужка навiн
0