Нафта сярэднявечча: як на Беларусі адраджаюць бортнае пчалярства

© Sputnik / Сергей ЛескетьБортнікі перадаюць калоды з пакалення ў пакаленне
Бортнікі перадаюць калоды з пакалення ў пакаленне - Sputnik Беларусь
Бортны мёд - на сённяшні дзень адзіны спосаб атрымаць на 100% натуральны прадукт пчалярства.

У народным календары 10 кастрычніка - дзень вялебнага Савація Салавецкага, якога называюць таксама Савацеем Бортнікам або Пчаляром. У гэты дзень пчаляры хавалі вуллі ў імшанік да вясны. Па тым, наколькі шчыльна быў залеплены ляток, можна было здагадацца, наколькі халоднай будзе зіма.

© Sputnik / Сергей ЛескетьПчолы ў вуллі
Нафта сярэднявечча: як на Беларусі адраджаюць бортнае пчалярства - Sputnik Беларусь
Пчолы ў вуллі

Але здабыча мёду з вулляў - адносна нядаўняе вынаходніцтва. Тысячу гадоў назад нашыя продкі збіралі мёд у лесе, або рабілі спецыяльныя калоды - борці, у якіх сяліліся пчолы.

Здабыча мёду ўвогуле была аднім з найстаражытнейшых промыслаў на беларускіх землях. Дагэтуль пад Рэчыцай можна знайсці калоды, у якіх бортнікі ўжо некалькі пакаленняў збіраюць мёд. Фотакарэспандэнту Sputnik Сяргею Лескецю давялося сустракаць бортныя калоды не толькі на Палессі, але і ў паўночна-заходніх рэгіёнах краіны - хоць многія любяць распавядаць пра свае борці як пра адзіныя, якія засталіся.

© Sputnik / Сергей ЛескетьБортнікі перадаюць калоды з пакалення ў пакаленне
Нафта сярэднявечча: як на Беларусі адраджаюць бортнае пчалярства - Sputnik Беларусь
Бортнікі перадаюць калоды з пакалення ў пакаленне

Калоды, якім па 200 гадоў

Як бы то ні было, але на беларуска-ўкраінскім памежжы захавалася ўнікальная традыцыя - бортнае пчалярства. Гэта адзінае месца ў Еўропе, дзе яна практычна не перарывалася і перадавалася з пакалення ў пакаленне.

© Sputnik / Сергей ЛескетьБортнае пчалярства - унікальная традыцыя
Нафта сярэднявечча: як на Беларусі адраджаюць бортнае пчалярства - Sputnik Беларусь
Бортнае пчалярства - унікальная традыцыя

Сям'я Пятра Гваздзя, які жыве ў Рэчыцы, працягвае традыцыю свайго дзеда і прадзеда. Некаторым калодам, якія належаць ім, да 150-200 гадоў!

© Sputnik / Сергей ЛескетьСям"я Пятра Гваздзя, які жыве ў Рэчыцы, працягвае традыцыю свайго дзеда і прадзеда
Нафта сярэднявечча: як на Беларусі адраджаюць бортнае пчалярства - Sputnik Беларусь
Сям"я Пятра Гваздзя, які жыве ў Рэчыцы, працягвае традыцыю свайго дзеда і прадзеда

Побач з вёскай Крынкі Рэчыцкага раёна стаіць цэлы бортны лес, які налічвае каля 100 борцей. Са слоў Пятра, раней у кожнага гаспадара былі борці, але потым хто памёр, хто з'ехаў, у кагосьці дзеці не захацелі працягваць займацца лесам... Але калоды не зніклі, гэта ж грэх - губіць пчол. Людзі перадавалі іх іншым бортнікам - сваім сябрам і знаёмым. Адзін сусед у яго трымае больш за 50 калод.

© Sputnik / Сергей ЛескетьАдзін сусед Пятра трымае больш за 50 калод
Нафта сярэднявечча: як на Беларусі адраджаюць бортнае пчалярства - Sputnik Беларусь
Адзін сусед Пятра трымае больш за 50 калод

Самы натуральны мёд

У чым унікальнасць? Чалавек, які займаецца бортным зборам мёду, практычна не ўмешваецца ў жыццё пчол, пакідаючы яго максімальна набліжаным да жыцця ў натуральных умовах.

© Sputnik / Сергей ЛескетьБортнік практычна не ўмешваецца ў жыццё пчол
Нафта сярэднявечча: як на Беларусі адраджаюць бортнае пчалярства - Sputnik Беларусь
Бортнік практычна не ўмешваецца ў жыццё пчол

Бортны мёд - на сённяшні дзень адзіны спосаб атрымаць на 100% натуральны прадукт пчалярства. У іншых умовах атрымаць яго практычна немагчыма. У калодзе пчолы ствараюць свой мікракосм, дзе могуць рэгуляваць тэмпературу і ўтрыманне вуглякіслага газу, такім чынам знішчаючы паразітаў. Тут не прымяняюцца дабаўкі прамысловага парафіна для сотаў, цукар і лекі для пчол, атруты для кляшчоў.

© Sputnik / Сергей ЛескетьУ калодзе пчолы ствараюць свой мікракосм
Нафта сярэднявечча: як на Беларусі адраджаюць бортнае пчалярства - Sputnik Беларусь
У калодзе пчолы ствараюць свой мікракосм

Быць бортнікам - гэта больш, чым быць проста пчаляром. Трэба любіць пчол, лес, традыцыю. Бо калі звычайны пчаляр з рамачнага вулля можа "выціснуць" 20-30 літраў мёду, то з калоды - 5-10. Акрамя таго, пчолы ў калодзе могуць прыносіць мёд першыя тры гады, затым усе соты трэба зрэзаць і вычысціць калоду, і праз некалькі гадоў яны зноў туды вернуцца.

Таму бортнікі трымалі шмат калод. У некаторых рэгіёнах практычна ў кожнага мужчыны былі свае калоды. На вяселлях маладым дарылі як адзін з лепшых падарункаў калоду з пчоламі.

Як флот Брытаніі загубіў пчалярства ў ВКЛ

Бортнаму пчалярству ў Беларусі больш за 1000 гадоў. Гэта асаблівы від промыслу, які згадваецца ў такіх старажытных юрыдычных дакументах, як "Руская праўда" (права Кіеўскай Русі) і статуты ВКЛ. Менавіта з гэтага промыслу і з'явілася сучаснае пчалярства.

© Sputnik / Сергей ЛескетьБортнікі заўсёды трымалі шмат калод
Нафта сярэднявечча: як на Беларусі адраджаюць бортнае пчалярства - Sputnik Беларусь
Бортнікі заўсёды трымалі шмат калод

Рамяство гэта вельмі старажытнае і найбольш набліжанае да простага збіранню мёду ў дуплах дрэў у лясах. ХVII-ХVIII стагоддзя былі залатымі стагоддзямі для гэтага промыслу. Бортны мёд можна назваць нафтай сярэднявечча і асноўнай экспартнай сыравінай - цяжка ўявіць той час без васковых свечак і мядовых напояў.

З ХVIII стагоддзя традыцыя паступова выцяснялася калодным пчалярствам і рамачным. На гэта паўплывала тое, што з тых часоў вельмі шмат лесу экспартавалася ў Еўропу. Гісторыкі сцвярджаюць, што на літоўскіх лясах была пабудавана моц флоту Брытаніі.

© Sputnik / Сергей ЛескетьЗ ХVIII стагоддзя традыцыя паступова выцяснялася калодным пчалярствам і рамачным
Нафта сярэднявечча: як на Беларусі адраджаюць бортнае пчалярства - Sputnik Беларусь
З ХVIII стагоддзя традыцыя паступова выцяснялася калодным пчалярствам і рамачным

На сённяшні дзень, па падліках Івана Осіпава, энтузіяста адраджэння традыцыі, жыве каля 190 бортнікаў, ва ўладаннях якіх да 1800 борцей. Зараз бортніцтва спрабуюць адрадзіць і ў Польшчы, але польскія пчаляры не могуць абысціся без беларускіх настаўнікаў.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі