Халады ідуць у Беларусь: сіноптыкі прыспешваюць з уборкай бульбы

© Sputnik / Виталий Аньков / Перайсці ў медыябанкПраца на полі
Праца на полі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паводле інфармацыі Гідрамета, бабіна лета скончыцца ў рэспубліцы ўжо на бліжэйшых выхадных.

МІНСК, 18 кас - Sputnik. Уборку ўраджаю ў Беларусі варта завяршыць літаральна ў наступныя некалькі дзён - у рэспубліку ідзе істотнае пахаладанне, якое ўскладніць палявыя работы, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Бабіна лета - Sputnik Беларусь
Фота
Імглісты ранак бабінага лета – фота

Цёплая і сухое надвор'е трымаецца ў рэспубліцы ўжо больш за тыдзень: месцамі тэмпература паветра падымалася вышэй за +20°С.

"У сувязі з чаканым пагаршэннем умоў надвор'я ў трэцяй дэкадзе кастрычніка неабходна максімальна выкарыстоўваць пагодныя дні для завяршэння ўборкі бульбы, позняй агародніны", - сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што ўжо ў суботу, 20 кастрычніка, у сувязі з паступленнем на тэрыторыю рэспублікі халоднага паветра са Скандынавіі ўжо чакаюцца замаразкі да -3°С, удзень тэмпература паветра падымецца толькі да +9°С і пройдуць дажджы.

Стужка навiн
0