Мікалай Лукашэнка дапамог камандзе бацькі разграміць магіляўчан у хакей

© Sputnik / Виктор ТолочкоМікалай Лукашэнка на лёдзе, архіўнае фота
Мікалай Лукашэнка на лёдзе, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Малодшы сын прэзідэнта адзначыўся хет-трыкам і аддаў галявую перадачу бацьку.

МІНСК, 3 ліс - Sputnik. Хакейная каманда прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі атрымала перамогу над дружынай Магілёўскай вобласці ў другім туры XII Рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод аматараў, паведамілі ў Прэзідэнцкім спартыўным клубе.

Паядынак адбыўся ў суботу ў Лядовым палацы ў Шклове і завяршыўся з лікам 14:8 (4:0, 4:3, 6:4) на карысць прэзідэнцкай каманды. У складзе пераможцаў дакладнымі кідкамі адзначыліся Аляксандр Лукашэнка, Мікалай Лукашэнка, Яраслаў Чупрыс, Андрэй Асташэвіч, Даніэль Корса, Павел Белы, Алег Антанека і Андрэй Глебаў. На рахунку кіраўніка дзяржавы - адна шайба і тры "асісты", адну галявую перадачу ён аддаў свайму сыну Мікалаю. Малодшы сын прэзідэнта ў гэтым матчы набраў чатыры ачкі (3 + 1). Ён быў прызнаны найлепшым гульцом у камандзе свайго бацькі.

Па выніках двух тураў лядовая дружына прэзідэнта займае першае месца, атрымаўшы дзве перамогі на турніры.

Наступны матч адбудзецца на лёдзе "Чыжоўка-Арэны" супраць Віцебскай вобласці.

Каманда Лукашэнкі перамагала на Рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод аматараў ужо дзевяць разоў (у 2008, 2010-2012, 2014-2018 гадах). Па адной перамозе ў зборных Гомельскай (2009 год) і Мінскай абласцей (2013 год).

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі