Паэзія жыцця Змітрака Бядулі: "Пад сонцам грэліся бярозы у белым тонкім палатне…"

© Sputnik / Андрей КачураБярозы у белым тонкім палатне
Бярозы у белым тонкім палатне - Sputnik Беларусь, 1920, 23.04.2023
Падпісацца
Змітрок Бядуля з’явіўся на свет 23 красавіка 1886 года. У дзень нараджэння літаратара Sputnik успамінае яго жыццёвы шлях і гучныя вершы.
Змітрок Бядуля – знакаміты беларускі пісьменнік і паэт, даследчык, які сваёй творчасцю заклаў асновы беларускай дзіцячай літаратуры, шмат прац прысвяціў даследванню беларускага фальклору.
Сапраўднае імя пісьменніка – Самуіл Плаўнік, нарадзіўся ў Мінскай вобласці ў небагатай, але вялікай яўрэйскай сям’і. Яго дзед меў бібліятэку, дзе і праводзіў большую частку свайго часу будучы пісьменнік.
© Public DomainЗмітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - Sputnik Беларусь, 1920, 21.04.2023
Змітрок Бядуля
З самага дзяцінства кнігі былі сапраўдным запалам хлопчыка. Ён вышукваў іх самымі рознымі спосабамі. Выпісваў з Вільнюса, Масквы і Пецярбурга, выпрошваў у паноў, шукаў у школах, якія знаходзіліся непадалёк.
На здольнасці і інтарэсы хлопчыка паўплываў бацька, які чытаў сваім дзецям кнігі. Будучы пісьменнік вучыўся ў пачатковай яўрэйскай школе – хедары, а пасля яе заканчэння – у школе рабінаў ешыбоце.
Змітрок Бядуля меў выдатныя схільнасці да лінгвістыкі і валодаў некалькімі мовамі – ведаў ідыш, нямецкую, беларускую, рускую мову і злёгку польскую.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКнігі Змітрака Бядулі
Книги Змитрока Бядули - Sputnik Беларусь, 1920, 21.04.2022
Кнігі Змітрака Бядулі
Пасталеўшы, пісьменнік разам з Янкам Купалам працаваў у газетах "Наша ніва", "Савецкая Беларусь", быў рэдактарам дзіцячага часопіса "Зоркі" і краязнаўчага "Наш край".
Змітрок Бядуля ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
На пачатку Вялікай Айчыннай вайны паэт быў вымушаны пакінуць Беларусь. На жаль, 3 лістапада 1943 года, знаходзячыся ў эвакуацыі каля Уральска (Казахстан), ён памёр ад інфаркту.
Творы Змітрака Бядулі адрозніваюцца глыбокай лірычнай пранікнёнасцю, высокамастацкім адлюстраваннем унутранага свету чалавека.
© Photo : Нацыянальная бібліятэка РБ"Танзалія" Бядулі з аўтографам
Танзалія з аўтографам - Sputnik Беларусь, 1920, 21.04.2022
"Танзалія" Бядулі з аўтографам
Значнае месца ў творчасці літаратара знайшла і яўрэйская тэма.
Так, па ўласным прызнанні творцы, два сэрцы жылі ў яго грудзях, дзве музы клікалі да песні.
Адна – чарнявая, глядзіць чорнымі, мокрымі ад слёз вачыма, а твар журботны:
"Да мяне, да мяне… Памятай, што цячэ ў табе кроў яўрэйскага Усходу".
У іншай жа ільняныя валасы, яна трымае ў руках гуслі і спявае песні аб беларускай зямлі:
"Цябе выгадаваў мой край, цябе выгадавалі мае земляробы… Твой Іерусалім – вось тут, у гэтых лясах і далінах, што далі цялесную і духоўную моц…".
Многія празаічныя творы Змітрака Бядулі сталі хрэстаматыйнымі для беларускай літаратуры (напрыклад, "Пяць лыжак заціркі", "Малыя дрывасекі", "На Каляды к сыну", "Вялікодныя яйкі", "Летапісцы" і інш.), бо і сёння не страчваюць мастацкай значнасці. Роўна як і пранікнёныя вершы гэтага таленавітага сына беларускай зямлі і свайго народа.
Знаёмімся разам са Sputnik з вершаванай спадчынай Змітрака Бядулі!
© Sputnik / Альфред МикусI зелянелі вербалозы...
Весна на  Ислочи - Sputnik Беларусь, 1920, 21.04.2023
I зелянелі вербалозы...

* * *

Яшчэ бялелі касагоры,
Ад снежных плямаў пара йшла,
Звінелі жаўранкі над борам,
Кідалі ўніз кавалкі шкла.

Рачулкі моршчыліся ў пене,
I крыгі сінія плылі.
Вятры зайгралі і запелі,
Як гітарысты, на зямлі.

Пад сонцам грэліся бярозы
У белым тонкім палатне.
I зелянелі вербалозы,
I за гарой папар чарнеў.

© Sputnik / Альфрэд МікусАдны начлежнікі ля рэчкі / Талпой рагочуць у агня...
Купалле ў Ракаве 2019 - Sputnik Беларусь, 1920, 21.04.2023
Адны начлежнікі ля рэчкі / Талпой рагочуць у агня...

* * *

(у скарачэнні)

На небе зорка маладая
Уся разгарэлася ў агне.
Чуць слабы вецярок у гая
Пабегі цененькія гне.

Паўночны час. Начныя цені
Ля хатак ціхенькіх ляжаць,
У пары глухой, ў людскім сяленні
Німа ніводнага – ўсе спяць.

Адны начлежнікі ля рэчкі
Талпой рагочуць у агня,
Нясуцца бойкія славечкі,
Нясуцца гутаркі да дня.

Пяюдь – як быццам волны скачуць,
I ўвось дзірван кіпіць.
Пяюць – як быццам стогнуць. плачуць.
Страх бярэ, аж мгла дрыжыць…

© Sputnik / Альфред МикусЗолатам сонца ўзгорак абліты...
Туман - Sputnik Беларусь, 1920, 21.04.2023
Золатам сонца ўзгорак абліты...

* * *

Золатам сонца ўзгорак абліты,
Хвойныя кудры у неба глядзяць,
Спежнаю стужкай узгорак абвіты,
Снежныя плямы між пнямі блішчаць.

Гэта не ўзгорак – асілак, здаецца,
Волата голаў ад вешняй зямлі
Небу, і сонцу, і аркам смяецца:
Уверх глядзяць горда сасонак камлі.

Таюць і млеюць снягі паміж пнямі,
Сонца праменні ім жыць не даюць.
Вешняю марай, вясновымі снамі
Кветкі пралескі па ўзгорку цвітуць.

© Sputnik / Артем КирьяновI курныя хаткі пусцелі, пусцелі...
Традиционная белорусская хата в Кудричах под Пинском - Sputnik Беларусь, 1920, 21.04.2023
I курныя хаткі пусцелі, пусцелі...

* * *

Я бачыў, як голад свірэна вачамі
Зірнуў на таўпу мужыкоў,
Няшчасных калечыў, хапаў іх кагцямі,
Цякла іх мужыцкая кроў…

I курныя хаткі пусцелі, пусцелі
Ад ляпы вялізнай такой,
Іх косці ламаліся, моцна хрусцелі
Пад цяжкай крывавай нагой…

Ён ўсіх затармошыў: і маці, і бацьку,
Вялікіх і малых дзяцей…
Скаціну тожа: каня і авечку,
Не толькі няшчасных людзей…

Сцягнулі на корму салому гнілую
3 будынкаў убогіх сваіх…
А голад спявае сваю песню ўдалую,
Усё голад-разбойнік не сціх…

© Sputnik / Илья Наймушин / Перайсці ў медыябанкБуйны колас закрасуе. / Беларусь уся хай чуе...
Колосья созревающей пшеницы - Sputnik Беларусь, 1920, 21.04.2023
Буйны колас закрасуе. / Беларусь уся хай чуе...

* * *

3 яркім сонцам,
3 пукам красак
Май да нас ідзець.
3 зыкам птушак,
3 коўдрай руні
Песні нам пяець.

Гэй, багаты і убогі,
Куйце новыя нарогі
Са штыхоў, мячоў!
Заваюйце ў родным полі
Колас шчасця, колас волі,
Май да нас прыйшоў!

Хлебаробы і ратаі,
Ваша свята – свята Мая,
Свята ніў палей,
Палоскі з зямелькі-маці
Трэба пільна заараці,
Засяваць хутчэй!

Зарастуць травой магілы;
Мы адновім нашы сілы,
Адбудуем край.
Буйны колас закрасуе.
Беларусь уся хай чуе,
Што святкуем Май!

© Sputnik / Виктор Драчев А пажары па абшарах / Парабілі шмат...
Закат на реке Припять - Sputnik Беларусь, 1920, 21.04.2023
А пажары па абшарах / Парабілі шмат...

* * *

Ты слязамі і крыжамі
Адзначаў пакутны шлях.
Гнаўся голад, гнаўся холад,
За табою гнаўся страх.

I старыя і малыя
Уцякалі хто куды,
А пажары па абшарах
Парабілі шмат бяды.

Ад краіны да краіны
Разбрыліся ўцекачы.
Стогн нядолі ў пустым полі,
Стогн удзень і па начы.

I баракі для прымакаў
Будавалі ў гарадах.
I капалі дзе папала
Долы-ямы ў пустырах.

Маці лямант па-над ямай:
"Ой, і жыў ты, як не жыў".
Эх, занадта, забагата
Тут раслі твае крыжы.

А мацнейшы, адбарнейшы
У акопах дзесь гніе.
Па ім кулі спевы-гулі
Там заводзяць на вайне.

© Sputnik / Ilya Naymushin / Перайсці ў медыябанкЛезе ў вочы ззянне месяца. / Месяц яркі, як пажар...
Суперлуние в Суперлуние, наблюдаемое над сибирской тайгой в Красноярском крае - Sputnik Беларусь, 1920, 21.04.2023
Лезе ў вочы ззянне месяца. / Месяц яркі, як пажар...

* * *

Лезе ў вочы ззянне месяца.
Месяц яркі, як пажар.
Мне здаецца, стаіць лесвіца
3 азярода аж да хмар.

А па лесвіцы па срэбранай
Нехта лазіць угару.
I кашуля на ім зрэбная,
I глядзіць ён на зару.

А зара яшчэ ледзь сцелецца,
Грае міскаю нябёс,
Сыпле іскры на аселіцу,
На вяршаліны бяроз.

А туман дыміць над грэбляю.
Млын, бы човен уначы.
Вецер носіць вільгаць глебную.
Птушка крыкне, замаўчыць.

© Pixabay / Helen_BesedinaНа горне душы першы верш я каваў...
Агонь і жалеза - самыя старажытныя абярэгі - Sputnik Беларусь, 1920, 21.04.2023
На горне душы першы верш я каваў...

* * *

На горне душы першы верш я каваў,
Мне молатам гора служыла;
Зык песні паўночнай у сэрцы хаваў,
I сэрца свой боль гаварыла.

На струнах душы першы верш я зайграў,
Імчаліся рэхі далёка.
Ратай пры іх шнур свой глыбей заараў,
I слёзы туманілі вока.

Чытайце таксама:
Народныя вершы Алеся Гаруна: "Пакінеш след ты па сабе…"
Лірычны шлях Алеся Бачылы: "Мне лепей ад роднага краю нічога на свеце няма..."
Подзвіг грамадзянскасці ў лёсе і вершах Цішкі Гартнага: "Я аддаў бы усё старане…"
Вандроўка з лірычным геніем Якуба Коласа: "Выходзіць сонца ў свой абход…"
"Глядзецца праўдзе ў вочы...": самыя пякучыя байкі Кандрата Крапівы
Стужка навiн
0