Раўбічы прымуць этап Кубка свету па біятлоне

© Sputnik / Виктор ТолочкоРаўбічы прымуць этап Кубка свету па біятлоне
Раўбічы прымуць этап Кубка свету па біятлоне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прадстаўнічыя спаборніцтвы пройдуць у Беларусі па рашэнні Міжнароднага саюза біятланістаў у 2022 годзе.

МІНСК, 8 ліс - Sputnik. Этап Кубка свету па біятлоне ў сезоне 2021-2022 пройдзе ў Беларусі, спаборніцтвы прыме спартыўны комплекс "Раўбічы". Такое рашэнне прыняў Міжнародны саюз біятланістаў (IBU), паведамляецца на сайце Беларускай федэрацыі біятлона.

Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна - Sputnik Беларусь
Домрачаву і Скардзіна праводзяць з вялікага спорту ў лютым

У Раўбічах пройдзе сёмы этап Кубка свету. Убачыць наймацнейшых біятланістаў на трасах пад Мінскам можна будзе з 28 лютага па 6 сакавіка 2022 года.

Апрабаваць беларускія трасы спартсмены змогуць ужо ў наступным годзе. Раней IBU прыняў рашэнне аб правядзенне ў "Раўбічах" чэмпіянату Еўропы 2019 года, чэмпіянату свету па летнім біятлоне 2019 года і фінальнага этапу Кубка IBU ў сезоне 2019-2020 года.

Для беларускіх заўзятараў па-ранейшаму застаецца хвалюючым пытанне, хто зможа змагацца за медалі ад рэспублікі. Алімпійскія чэмпіёнкі Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна летам заявілі аб завяршэнні кар'еры.

Ім на змену прадказваюць расійскіх спартсменак, якія атрымалі дазвол на пераход у беларускую зборную. Тым больш што да іх не прадугледжаны двухгадовы абмежавальны тэрмін, звязаны са зменай спартыўнага грамадзянства. Але інфармацыі аб канчатковым вырашэнні гэтага пытання пакуль не было.

Чытайце таксама: 

Стужка навiн
0