Сямашка прызначаны паслом Беларусі ў Расіі

© Sputnik / Виктор ТолочкоВіцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка
Віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Былы віцэ-прэм'ер, які многія гады курыраваў энергетычныя пытанні з Расіяй, зараз будзе наўпрост прадстаўляць краіну ў Маскве.

МІНСК, 13 ліс - Sputnik. Беларускім паслом у Расіі стаў Уладзімір Сямашка, такое рашэнне прыняў у аўторак прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.

"Уладзімір Сямашка таксама па сумяшчальніцтве будзе паўнамоцным прадстаўніком Беларусі пры Эканамічным савеце СНД і пры АДКБ", - паведамляе БелТА.

Акрамя гэтага, былы віцэ-прэм'ер будзе прадстаўляць інтарэсы Мінска па такім пытанні, як інтэграцыйнае супрацоўніцтва ў фармаце Саюзнай дзяржавы, Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама СНД і АДКБ.

У жніўні гэтага года прэзідэнт Беларусі адправіў у адстаўку кабінет міністраў на чале з Андрэем Кабяковым. Урад пазбавілі партфеляў за правал даручэння па развіццю Оршы. Уладзімір Сямашка на працягу 15 гадоў працы ў Кабінеце міністраў займаўся пытаннямі развіцця прамысловасці і перамовамі па нафтагазавых пытаннях з расійскім бокам.

Апошні раз Сямашка трапляў у аб'ектывы камер на нарадзе ў Лукашэнкі напрыканцы верасня, ужо будучы беспрацоўным. Тады прэзідэнт Беларусі абмяркоўваў з чыноўнікамі вынікі перамоваў са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным у Сочы.

Стужка навiн
0