Мінімальны заробак хочуць падняць у Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоГрошы
Грошы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Федэрацыя прафсаюзаў выказала занепакоенасць тым, што цяпер "мінімалка" складае 305 рублёў, або 87,7% мінімальнага спажывецкага бюджэту сям'і з 4 чалавек.

МІНСК, 21 ліс - Sputnik. Праект пастановы ўрада, які прапануе ўсталяваць мінімальны заробак у 330 рублёў, ужо гатовы, заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, паведамляе сайт ФПБ.

Па словах міністра, павышэнне дазволіць дасягнуць ўзроўню ў 95% ад мінімальнага спажывецкага бюджэту сям'і з 4 чалавек у будучым годзе.

Праўда, цяпер дакумент узгоднены з усімі ведамствамі, акрамя Федэрацыі прафсаюзаў, дзе настойваюць, што "мінімалка" павінна складаць усе 100%.

У Беларусі з 1 студзеня гэтага года "мінімалка" была ўстаноўлена ў памеры 93,8% ад МСБ. Цяпер яна фактычна скарацілася да ўзроўню ў 87,7% ад паказчыка, які дзейнічае ў лістападзе.

Пры гэтым улады двойчы за гэты год падвышалі памер тарыфнай стаўкі першага разраду, але гэта не дазволіла дасягнуць ўзроўню бюджэту пражытковага мінімуму.

"Прымаліся меры па скарачэнні разрыву ў аплаце працы работнікаў бюджэтнай сферы і ў цэлым па эканоміцы", - адзначыла Ірына Касцевіч.

Так, міністр выказала ўпэўненасць, што тарыфная стаўка для бюджэтнікаў паслядоўна набліжаецца да паказчыка БПМ.

Зараз бюджэтнікі у сярэднім па выніках дзевяці месяцаў зарабляюць 719 рублёў.

Стужка навiн
0