Снежны фотафакт: першы дзень зімы ў Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоПершы дзень зімы ў Мінску
Першы дзень зімы ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Снежань пачаўся ў сталіцы са снегападу, чым парадаваў пешаходаў і ускладніў жыццё аўтааматарам.

МІНСК, 1 сне - Sputnik. Першы дзень зімы парадаваў мінчан снегападам, ужо ўранку у сталічных дварах было белым-бела.

Да поўдня ў сталіцы пад снежным покрывам схаваліся дарогі, дахі і прыпаркаваныя аўтамабілі.

© Sputnik / Виктор ТолочкоПершы дзень зімы ў Мінску
Снежны фотафакт: першы дзень зімы ў Мінску - Sputnik Беларусь
Першы дзень зімы ў Мінску

У выхадны дзень большасць мінчан рады снегу: можна гуляць па зімовай казцы, радавацца прыходу снежня і набліжэнню Новага года. А вось аўтамабілістам сёння няпроста: машыны перад паездкай трэба чысціць, а дарогі сталі слізкімі з-за снега.

© Sputnik / Виктор ТолочкоСнегапад пачаўся ў Мінску ўранку
Снежны фотафакт: першы дзень зімы ў Мінску - Sputnik Беларусь
Снегапад пачаўся ў Мінску ўранку

Акрамя таго, з 1 снежня супрацоўнікі ДАІ пачынаюць выпісваць штрафы кіроўцам, якія не змянілі шыны на сваіх аўто на зімовыя. Паездка на летніх шынах зараз абыдзецца ў 12,25 рубля штрафу (0,5 базавай велічыні).

© Sputnik / Виктор ТолочкоСнегапад у суботу шмат каму падняў настрой
Снежны фотафакт: першы дзень зімы ў Мінску - Sputnik Беларусь
Снегапад у суботу шмат каму падняў настрой

Тым часам сіноптыкі прагназуюць воблачнае надвор'е і снег у першы дзень зімы. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Максімальная тэмпература паветра ў Беларусі прагназуецца ў межах -3 .. -9°C. У Мінску ўвечары чакаецца -7 ..- 9°C.

© Sputnik / Виктор ТолочкоУ нядзелю на большай частцы Беларусі таксама чакаецца снег
Снежны фотафакт: першы дзень зімы ў Мінску - Sputnik Беларусь
У нядзелю на большай частцы Беларусі таксама чакаецца снег

У нядзелю ападкі пройдуць па ўсходзе краіны. У начныя гадзіны чакаецца -6 ... -11°С, па захадзе пры праясненнях - да -13°С, а ўдзень 0 ... -7°С.

Стужка навiн
0