Фантастычныя стварэнні і дзядуля-байкер: хто будзе на галоўнай ёлцы краіны?

© Sputnik / Виктор ТолочкоФантастычныя стварэнні і дзядуля-байкер: хто будзе на галоўнай ёлцы краіны?
Фантастычныя стварэнні і дзядуля-байкер: хто будзе на галоўнай ёлцы краіны? - Sputnik Беларусь
Шура Вергуноў, Андрэй Душачкін, Вікторыя Кавальчык, Прэзідэнцкі аркестр, група "Камерата" і многія іншыя распавядуць і будуць спяваць у гэтым годзе навагоднюю казку "Формула дабра".

На сцэне Палаца Рэспублікі поўным ходам ідуць рэпетыцыі галоўнага навагодняга прадстаўлення: танцораў змяняюць жанглёры, гімнастаў - штукары, а салістаў - хор. З усяго гэтага ўжо можна зрабіць выснову, што дзейства чакаецца грандыёзнае.

Хлапчукі і дзяўчынкі, а таксама іх бацькі

Рэжысёр-пастаноўшчык мюзікла, заслужаны дзеяч мастацтваў РБ Сяргей Кавальчык прызнаўся, што стараецца ставіць дзіцячыя спектаклі так, каб было цікава і дзецям, і іх бацькам, і нават бабулям-дзядулям.

© Sputnik / Виктор ТолочкоРэжысёр-пастаноўшчык мюзікла Сяргей Кавальчык тлумачыць юным артыстам, што спектакль павінен быць цікавы не толькі дзецям, але і бабулям і дзядулям
Фантастычныя стварэнні і дзядуля-байкер: хто будзе на галоўнай ёлцы краіны? - Sputnik Беларусь
Рэжысёр-пастаноўшчык мюзікла Сяргей Кавальчык тлумачыць юным артыстам, што спектакль павінен быць цікавы не толькі дзецям, але і бабулям і дзядулям

"Павінна быць нешта, што яны ўсе разам змогуць абмеркаваць пасля спектакля", - кажа рэжысёр.

Спектакль, які сыграюць у гэтым годзе пад галоўнай елкай краіны, можна будзе не толькі абмяркоўваць. Ён зможа пацешыць, захапіць і, што немалаважна для стваральнікаў, навучыць.

"Свет вакол стаў вельмі агрэсіўным, веру ў сапраўдны цуд падмяняюць карыслівасьцю, засмечваюць непатрэбнай інфармацыяй. А цуд ёсць, як ёсць і міласэрнасць, і дабрыня. І пра гэта вельмі кранальна напісаў дастаткова глыбокую гісторыю Генадзь Давыдзька", - распавёў Сяргей Кавальчык.

Зорны склад

Аўтар казкі - палітык, грамадскі дзеяч, заслужаны артыст Генадзь Давыдзька сапраўды ў сваім творы далёка сышоў ад традыцыйных пад Новы год вясёлых зайчыкаў і страшнага ваўка.

© Sputnik / Виктор ТолочкоАртыст Андрэй Душачкін ужо ужываецца ў ролю
Фантастычныя стварэнні і дзядуля-байкер: хто будзе на галоўнай ёлцы краіны? - Sputnik Беларусь
Артыст Андрэй Душачкін ужо ужываецца ў ролю

Большасць герояў яго казкі - звычайныя людзі. Яны сябруюць, любяць, пакутуюць, хварэюць, пераадольваюць і вераць.

"Я хацеў сказаць, што мара і каханне - гэта не нейкія словы, не абстрактныя паняцці, гэта ўчынак! І не важна, здзяйсняеш ты яго дзеля каханай мамы, каханай дзяўчынкі або Радзімы. Са зброі ў цябе ёсць толькі сілы дабра, а яны, як вядома, перамагаюць ўсё!" - упэўнены аўтар сцэнарыя.

Выводзіць "Формулу дабра" на сцэне будуць амаль 60 артыстаў і танцораў. У галоўных ролях - сапраўды зорны склад рускага драматычнага тэатра імя Горкага: заслужаны артыст Андрэй Душачкін, Шура Вергуноў, Вікторыя Кавальчык, Эмілія Пранскутэ, Сяргей Жбанкоў.

© Sputnik / Виктор ТолочкоВыводзіць "Формулу дабра" на сцэне будуць амаль 60 артыстаў і танцораў
Фантастычныя стварэнні і дзядуля-байкер: хто будзе на галоўнай ёлцы краіны? - Sputnik Беларусь
Выводзіць "Формулу дабра" на сцэне будуць амаль 60 артыстаў і танцораў

"У галоўнай ролі маладая артыстка нашага тэатра, студэнтка 5 курса Акадэміі мастацтваў Віталіна Бідзюк", - распавёў Андрэй Кавальчык.

Як зарабляе Бархан

Па словах Генадзя Давыдзькі, кампазітар Цімур Каліноўскі, ён жа аўтар нашумелай "Адвечнай песні", напісаў "цудоўную музыку", ператварыўшы спектакль у сапраўдны Брадвейскі мюзікл.

У запісе музычных нумароў удзельнічалі Прэзідэнцкі аркестр, група "Камерата" і гітарыст Сяргей Трухановіч.

© Sputnik / Виктор ТолочкоЮныя танцоры рэпеціруюць новую праграму
Фантастычныя стварэнні і дзядуля-байкер: хто будзе на галоўнай ёлцы краіны? - Sputnik Беларусь
Юныя танцоры рэпеціруюць новую праграму

Будзе што паслухаць! І, вядома, паглядзець.

"У праекце будзе менш статычных дэкарацый і больш відэакантэнту, што надасць больш відовішчнасці", - упэўнены рэжысёр Кавальчык.

Гэтая гісторыя хоць і лірычная, у ёй шмат і смешных момантаў, і чароўных, інтрыгуе рэжысёр.

© Sputnik / Виктор ТолочкоІ масцітыя акцёры і маладыя абяцаюць - будзе весела і цікава
Фантастычныя стварэнні і дзядуля-байкер: хто будзе на галоўнай ёлцы краіны? - Sputnik Беларусь
І масцітыя акцёры і маладыя абяцаюць - будзе весела і цікава

Гледачы даведаюцца, як зарабляе валадар пустыняў і пустак Бархан, як пазбавіцца ад назойлівай бабулькі-хваробы па імі Хвор, пазнаёмяцца з дзядулем-байкерам і галоўнымі героямі Алёнай і Грышам, якім прыйдзецца пераадолець мноства перашкод на шляху да выканання свайго жадання.

Вось такі спойлер у гэтай гісторыі. А даведацца падрабязнасці можна будзе ўжо з 21 снежня ў Палацы Рэспублікі.

Прадстаўленні запланаваны да 6 студзеня. На адным з іх па традыцыі з дзецьмі сустрэнецца прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі