Радыё

Кускоў: для адмены роўмінгу ў ЕАЭС трэба ўпарадкаваць ўсе тарыфныя планы

© Photo : Из личного архива Дениса КусковаГенеральны дырэктар расійскага інфармацыйна-аналітычнага агенцтва TelecomDaily Дзяніс Кускоў
Генеральны дырэктар расійскага інфармацыйна-аналітычнага агенцтва TelecomDaily Дзяніс Кускоў  - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Генеральны дырэктар расійскага інфармацыйна-аналітычнага агенцтва TelecomDaily Дзяніс Кускоў пракаментаваў, якія крокі прыйдзецца зрабіць кожнай з краін - удзельніц ЕАЭС для адмены роўмінгу ўнутры саюза.
Кусков: для отмены роуминга внутри ЕАЭС надо упорядочить все тарифные планы

Пытанне аб адмене роўмінгу цяпер вырашаецца не толькі ў двухбаковым парадку паміж Беларуссю і Расіяй, але і ўнутры Еўразійскага эканамічнага саюза, паведаміў у інтэрв'ю РІА "Новости" намеснік кіраўніка Федэральнай антыманапольнай службы РФ Анатоль Галамолзін. На думку намесніка кіраўніка ФАС, адмена роўмінгу ўнутры ЕАЭС можа быць рэгламентавана адпаведным агульным пагадненнем паміж усімі краінамі - удзельніцамі саюза.

Пытанне адмены роўмінгу Беларусь і Расія плануюць вырашыць у 2019-м - Sputnik Беларусь
Пытанне адмены роўмінгу Беларусь і Расія плануюць вырашыць у 2019-м

Адмена роўмінгу ўнутры ЕАЭС, бясспрэчна, дасць карыстальнікам мабільнай сувязі шэраг пераваг, аднак запатрабуе ад краін-удзельніц не толькі падпісання агульнага пагаднення, патлумачыў у гутарцы на радыё Sputnik гендырэктар расійскага інфармацыйна-аналітычнага агенцтва TelecomDaily Дзяніс Кускоў.

"Павінны быць прыняты пэўныя заканадаўчыя акты ў кожнай з краін - удзельніц саюза, і пасля рашэнне нейкага аб'яднанага камітэта, які курыруе ўзаемадзеянне краін у гэтай галіне, для таго каб атрымаць аднастайнасць у прадастаўленні тарыфных планаў. І ў гэтым складаецца задача дзяржаў - зрабіць так, каб уніфікаваць усе тарыфныя планы для людзей, якія ўязджаюць і выязджаюць з розных краін", - адзначыў Кускоў.

Калі ўспомніць вопыт СССР, то працэс інтэграцыі тады быў больш дбайным - кожны з рэгіёнаў адыгрываў значную ролю ў жыцці іншага. Зараз жа інтэграцыя адбываецца ў іншай плоскасці. Стварэнне адзінай тэлекамунікацыйнай прасторы ўнутры ЕАЭС будзе мець не столькі эканамічны эфект, колькі палітычны. Прыняцце рашэння аб адмене роўмінгу - гэта палітыка некалькіх краін, аб'яднаных агульнымі задачамі ў сферы эканомікі і тэлекамунікацыі, лічыць суразмоўца Sputnik.

"Магу сказаць, што прыйдзецца змяніць досыць шмат цэнавых характарыстык у бок змяншэння. Тады людзі будуць менш плаціць і разумець, што пры перасячэнні мяжы яны застаюцца ў рамках хатняга рэгіёну", - сказаў Кавалкаў.

Каментар генеральнага дырэктара расійскага інфармацыйна-аналітычнага агенцтва TelecomDaily Дзяніса Кускова слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0