Калядны кадэцкі баль прайшоў у Магілёве

© Sputnik / Мария ЗуеваКадэцкі баль у Магілёве
Кадэцкі баль у Магілёве - Sputnik Беларусь
Традыцыя праводзіць Калядныя кадэцкія балі з'явілася ў Магілёве восем гадоў таму.

МАГІЛЁЎ, 18 сне - Sputnik. Калядны кадэцкі баль прайшоў у залатой залі гарадскога загса: перанесціся ў эпоху галантных кавалераў і вытанчаных дам змаглі выхаванцы Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча і вучаніцы Магілёўскага абласнога ліцэя № 2.

© Sputnik / Мария ЗуеваТрадыцыя праводзіць калядныя кадэцкія балі з"явілася ў Магілёве восем гадоў таму
Калядны кадэцкі баль прайшоў у Магілёве - Sputnik Беларусь
Традыцыя праводзіць калядныя кадэцкія балі з"явілася ў Магілёве восем гадоў таму

Падчас балю пары выканалі вальс, польку, мазурку і паланез. Каб падрыхтавацца для адказнага выступлення, юнакі і дзяўчаты правялі два тыдні ўзмоцненых рэпетыцый. Не менш старанна рыхтаваліся касцюмы - парадная форма з беласнежнымі пальчаткамі ў юнакоў і бальныя сукенкі ў дзяўчат.

Пара Аляксей Тымшан і Вольга Сушко "станчыліся" не адразу, нават нягледзячы на наяўнасць харэаграфічнага вопыту. Удзельнікі балю цяпер упэўненыя, што класічны танец патрабуе максімальнай аддачы. На іх думку, памылкі тут недапушчальныя. Быць на вышыні можна толькі пры поўнай аддачы, а яшчэ даверы партнёраў.

© Sputnik / Мария ЗуеваВольга Сушко і Аляксей Тышман лічаць, што галоўнае ў танцах - гэта давер
Калядны кадэцкі баль прайшоў у Магілёве - Sputnik Беларусь
Вольга Сушко і Аляксей Тышман лічаць, што галоўнае ў танцах - гэта давер

"Тэхніка - гэта вельмі важна ў танцы. Але, мне здаецца, што ўсё ж такі самае галоўнае - гэта давер. Калі ты ведаеш, што цябе не ўпусцяць, не наступяць табе на нагу", - падзялілася Вольга.

Для кадэтаў уменне танцаваць заўсёды было абавязковым. У вучылішчы, акрамя агульнаадукацыйнай праграмы, ваеннай і фізічнай падрыхтоўкі, харэаграфія з'яўляецца неад'емнай часткай навучання.

© Sputnik / Мария ЗуеваПартнёрамі на белым танцы сталі прадстаўнікі ўлады, мытні, міліцыі
Калядны кадэцкі баль прайшоў у Магілёве - Sputnik Беларусь
Партнёрамі на белым танцы сталі прадстаўнікі ўлады, мытні, міліцыі

Калядны кадэцкі баль заўсёды праходзіць з удзелам вялікай колькасці гасцей. Сярод іх быў і намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Аляксандр Барауля. Ад імя ведамства ён падарыў вучылішчу сертыфікат на набыццё комплексу сілавых трэнажораў.

Традыцыя на кожным балі - гэта выкананне белага танца. Ёй не сталі змяняць і на гэты раз. Падчас белага танца кадэты зрабілі перадышку, а іх партнёркі запрасілі павальсіраваць гасцей.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі