Пуцін павіншаваў RT і Sputnik з выніковай працай

© Sputnik / Константин Чалабов / Перайсці ў медыябанкПуцін павіншаваў RT і Sputnik з выніковай працай
Пуцін павіншаваў RT і Sputnik з выніковай працай - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Расійскі лідар пракаменціраваў рэзалюцыю Еўрапарламента, якая выступіла супраць дзейнасці Sputnik і RT.

МІНСК, 20 сне - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас прэс-канферэнцыі ў чацвер павіншаваў журналістаў тэлеканала RT і міжнароднага агенцтва Sputnik з выніковай працай.

Штогадовая прэс-канферэнцыя прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна - Sputnik Беларусь
Відэа
Пуцін аб дасягненнях Расіі і болевых сітуацыях у свеце

Расійскі лідар пракаменціраваў рэзалюцыю Еўрапарламента, у якой гаворыцца пра неабходнасць процідзеяння расійскім СМІ.

Пуцін адзначыў, што дакумент, у якім галоўнымі пагрозамі названыя RT і Sputnik, сведчыць пра відавочную дэградацыю ўяўленняў аб дэмакратыі ў заходнім грамадстве. Прэзідэнт выказаў надзею, што здаровы сэнс пераможа і ніякіх рэальных абмежаванняў для расійскіх СМІ не будзе.

Раней брытанскі медыарэгулятар Ofcom заявіў, што тэлеканал RT парушыў правілы вяшчання, "не захаваўшы належную бесстароннасць", у сямі праграмах навін. У рэдакцыі RT з гэтай нагоды адказалі: вялікая частка расследаванняў Ofcom праводзілася па ініцыятыве самога рэгулятара, але ніяк не гледача.

"Мы вяшчаем у Вялікабрытаніі ў адпаведнасці з правіламі, усталяванымі брытанскім рэгулятарам, і заўсёды імкнемся іх выконваць. Верагодна, Ofcom не да канца ўлічыў аргументы, прыведзеныя намі ў ходзе расследаванняў", - падкрэслілі ў прэс-службе тэлеканала.

Стужка навiн
0