Відэа

Мінск супраць Еўропы - куды беларусы ездзяць па пакупкі

Падпісацца
Глядзіце на відэа, куды беларусы рэкамендуюць хадзіць па пакупкі і чым асартымент у рыжскіх крамах больш прывыбны за мінскія.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка незадаволены тым, што шопінг у заходняй Еўропе для беларусаў дагэтуль залішне прывабны і робіць выснову - Мінск не дацягвае. А што думаюць пра шопінг у беларускай сталіцы самі мінчане, карэспандэнты Sputnik спыталі на вуліцы.
Хтосьці кажа, што асартымент мінскіх крамаў цалкам задавальняе, як і зніжкі ў іх. Некаторыя нават прызнаюцца, што перад святамі на зніжкі не глядзяць - душа патрабуе купіць падарунак, які спадабаецца бліжняму, а не зэканоміць на ім. Але хтосьці справядліва прызнае: і парашкі, і нават бытавую тэхніку дагэтуль больш выгадна купляць у суседзяў. Так, тэлевізар, прывезены з Польшчы, можа абыйсціся ўдвая танней за той, што можна набыць у Мінску.
Некаторыя настальгіруюць па паездках у Рыгу, дзе можна сумясціць прагулкі па горадзе з шопінгам. Адна з суразмоўніц Sputnik паскардзілася на тое, што асартымент буйных сетак у Мінску і іншых еўрапейскіх сталіцах значна адрозніваецца, і не на карысць Беларусі. А хтосьці едзе далей і рэкамендуе шопінг у Чэхіі і Германіі, асабліва - у Дрэздэне. Прыхільніца такога шопінгу кажа, што гэта ўжо не толькі пакупкі, але і прыгоды.
У адным многія апытаныя беларусы сыходзяцца - калі перад святамі ездзіць па падарункі ў іншыя краіны некалі, то і ў беларускіх крамах цалкам можна раскрыць амаль бяздонны патэнцыял. Што думаюць беларусы пра шопінг у сталічных крамах, глядзіце на відэа Sputnik.
Стужка навiн
0