Радыё

Сіпачова: я заходзіла ў свой пад'езд з пачуццём страху

Падпісацца
Згуртаваць жыхароў мінскага пад'езда, дастукацца да кожнага і ператварыць разруху ў свята - гісторыя Таццяны Сіпачовай.

Усім знаёма пачуццё, калі заходзіш у пад'езд шматпавярхоўкі, і з паўцемры глядзяць крывыя паштовыя скрыні, абадраныя батарэі і сцены, пакрытыя нецэнзурнай графікай. Менавіта ў такі пад'езд засялілася Таццяна Сіпачова - кіраўнік многіх грамадска-значных праектаў.

"Цяжка апісаць дыскамфорт, які я адчула, пераехаўшы на новае месца жыхарства. Неўзабаве прадстаўнікі ЖЭС сабралі жыхароў на сход па вылучэнні дэлегатаў для касметычнага рамонту пад'езда. Суседзі, якіх я ўбачыла на сходзе, апынуліся нармальнымі людзьмі, якія задавалі нармальныя, важныя пытанні. У нас атрымалася дамовіцца з прадстаўнікамі ЖЭСа, большасць жыхароў зразумелі, што для годнага выніку сёе-тое трэба зрабіць самім", - распавядае Сіпачова.

На новыя паштовыя скрыні збіралі грошы чатыры месяцы, самі зрабілі рамонт, многія паставілі новыя дзверы. У двары з'явіліся новыя лаўкі, якія жыхары таксама ўсталявалі самі.

Як зрабіць гарадское асяроддзе пражывання камфортным сваімі сіламі, вы пачуеце ў гутарцы з грамадскім актывістам Таццянай Сіпачовай на Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0