"Рэпетыцыя "Оскара": у Лос-Анджэлесе ўручылі "Залатыя глобусы"

© REUTERS / MARIO ANZUONIЛепшым драматычным фільмам 2018 года асацыяцыя назвала "Багемскую рапсодыю" - байопік пра саліста групы Queen Фрэдзі Мэрк'юры. Рамі Малек, які сыграў легендарнага музыку, таксама атрымаў узнагароду як лепшы акцёр.
Лепшым драматычным фільмам 2018 года асацыяцыя назвала Багемскую рапсодыю - байопік пра саліста групы Queen Фрэдзі Мэрк'юры. Рамі Малек, які сыграў легендарнага музыку, таксама атрымаў узнагароду як лепшы акцёр. - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сярод крытыкаў існуе меркаванне, што "Залаты глобус" з'яўляецца свайго роду "рэпетыцыяй" да галоўнай кінапрэміі - "Оскара". Ці супадуць у гэтым годзе густы журналістаў і акадэмікаў, стане вядома зусім хутка.

МІНСК, 7 сту - Sputnik. Галівудская асацыяцыя замежнай прэсы ў рамках прэміі "Залаты глобус" назвала лепшыя фільмы і серыялы мінулага года, цырымонія ўзнагароджання адбылася напярэдадні ў Лос-Анджэлесе.

Кадр з фільма Унутры сябе - Sputnik Беларусь
Карціна "Унутры сябе" стала лепшым ігравым фільмам Беларусі 2018 года

"Залаты глобус" - другая па прэстыжнасці пасля "Оскара" кінапрэмія ў ЗША. Уручае яе Галівудская асацыяцыя замежнай прэсы (HFPA).

Чарговая цырымонія ўручэння прэмій адбылася напярэдадні ў Лос-Анджэлесе. Галоўная інтрыга захоўвалася вакол асноўных намінацый - прызоў за лепшы драматычны і камедыйны фільмы, а таксама ўзнагарод за акцёрскую гульню.

Лепшыя фільмы і акцёры

Так, лепшым драматычным фільмам 2018 года асацыяцыя назвала "Багемскую рапсодыю" - байопік пра саліста групы Queen Фрэдзі Мэрк'юры. Рамі Малек, які сыграў легендарнага музыку, таксама атрымаў узнагароду як лепшы акцёр.

У катэгорыі "Камедыя ці мюзікл" галоўную ўзнагароду ўзяла трагікамедыя "Зялёная кніга". Таксама стужка атрымала ўзнагароды за сцэнар і за гульню акцёра другога плану - Махершала Алі, які атрымаў яе, два гады таму атрымаў "Оскар" за фільм "Лунный свет".

Лепшым рэжысёрам на "Залатым глобусе" назвалі Альфонса Куарона - яго апошні фільм "Рома" многія лічаць адным з фаварытаў "оскараўскай гонкі". Саму ж стужку таксама ўзнагародзілі статуэткай як "Лепшы замежны фільм". Нагадаем, раней "Рома" атрымала галоўны прыз Венецыянскага кінафестывалю.

Фільм Хрусталь не трапіў у шорт-ліст Оскара - Sputnik Беларусь
Фільм "Хрусталь" не трапіў у шорт-ліст "Оскара"

"Лепшым акцёрам у камедыі або мюзікле" названы Крысціян Бейл за працу ў палітычнай сатыры "Улада". Лепшай драматычнай актрысай крытыкі назвалі Глен Клоўз ("Жонка"), а прыз за акцёрскую гульню ў камедыі або мюзікле атрымала Алівія Колман ("Фаварытка"). Узнагароду як лепшая актрыса другога плана атрымала Рэджына Кінг ("Калі Біл-стрыт магла б загаварыць").

Сярод мультфільмаў узнагароду атрымаў "Чалавек-павук: праз Сусветы". Анімацыя апярэдзіла такіх сур'ёзных канкурэнтаў, як "Востраў сабак", "Суперсямейка 2" і "Ральф супраць інтэрнэту".

Нарэшце, лепшая музыка, на думку стваральнікаў "Залатога глобуса", у гэтым годзе гучала ў фільме "Чалавек на Месяцы". Лепшай жа песняй назвалі "Shallow" у выкананні Лэдзі Гагі з драмы "Зорка нарадзілася".

Узнагароды за серыялы

Лепшым драматычным серыялам 2018 года былі названыя "Амерыканцы", камедыйным - "Метад Комінскі". Што цікава: у лік намінантаў не траплялі такія папулярныя серыялы, як "Карона", "Аповед служанкі" і іншыя.

Лепшай актрысай драматычнага серыяла названа Сандра Аб ("Забіваючы Еву"), акцёрам - Рычард Мэдзі ("Целаахоўнік"). Аналагічныя ўзнагароды за камедыйныя ролі атрымалі Майкл Дуглас ("Метад Комінскі") і Рэйчел Броснахэн ("Дзіўная місіс Мейзел").

"Амерыканская гісторыя злачынстваў: Забойства Джані Версачэ" атрымала "Залаты глобус" як лепшы міні-серыял.

Рэпетыцыя "Оскара"?

"Залаты глобус" традыцыйна называюць "рэпетыцыяй" іншай прэстыжнай узнагароды - "Оскара". Традыцыйна ў кінапрэмій практычна супадаюць спісы намінантаў, аднак пераможцы часам адрозніваюцца.

Зрэшты, "Залаты глобус" часта дапамагае зразумець агульную тэндэнцыю - дзякуючы таму, якія фільмы або акцёры становяцца фаварытамі прэміі.

Цікава, што у 2018 годзе на "Залатым глобусе" відавочных фаварытаў няма. Максімальны лік узнагарод - тры - у "Зялёнай кнігі", на другім месцы - "Багемская рапсодыя" і "Рома", у кожнага фільма па дзве прэміі. Верагодна, паміж імі і складзецца асноўная канкурэнцыя за атрыманне галоўных узнагарод "Оскара".

Так гэта ці не, мы даведаемся зусім хутка - уручаць "Оскары" будуць ужо ў сакавіку.

Стужка навiн
0