Беларус Ілья Івашка выйшаў у другі раўнд Australian Open

© Photo : БФТБеларус Ілья Івашка выйшаў у другі раўнд Australian Open
Беларус Ілья Івашка выйшаў у другі раўнд Australian Open - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Івашка, які займае 84-ы радок у сусветным рэйтынгу і ўпершыню выступае ў асноўнай сетцы Australian Open, у сваім стартавым паядынку абыграў 43-ю ракетку свету - тэнісіста з Туніса Маліка Жазіры.

МІНСК, 15 сту - Sputnik. Беларускі тэнісіст Ілля Івашка змог прабіцца ў другі раўнд адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе - Australian Open. Турнір праходзіць у Мельбурне.

Сасновіч перамагла Фліпкенс на старце Australian Open - Sputnik Беларусь
Сасновіч перамагла Фліпкенс на старце Australian Open

Івашка, які займае 84-ы радок у сусветным рэйтынгу, упершыню ў кар'еры трапіў у асноўную сетку Australian Open. У сваім стартавым паядынку беларус абыграў 43-ю ракетку свету - тэнісіста з Туніса Маліка Жазіры.

Першы сэт застаўся за прадстаўніком Туніса (4:6), аднак наступныя дзве партыі ўзяў беларус - 7:6 (8:6) і 6:1. Вёў Івашка і ў чацвёртым сэце (4:0), пасля гэтага Жазіры зняўся з матчу.

Наступны сапернік нашага тэнісіста вызначыцца ў паядынку паміж іспанцам Пабла Карэньё-Буста (23-ы нумар рэйтынгу) і італьянцам Лукой Ванні (163).

Тым часам былая першая ракетка планеты - наша суайчынніца Вікторыя Азаранка - у першым крузе жаночага адзіночнага разраду Australian Open пазмагаецца c прадстаўніцай Германіі Лаурай Зігемунд (110).

Азаранка зараз 53-я ў сусветным рэйтынгу. Беларуска двойчы святкавала поспех на гэтым турніры. Яна выйграла Australian Open у 2012-м і 2013 гадах.

Стужка навiн
0