Зацьменне "крывавага" Месяца змогуць убачыць беларусы 21 студзеня

© Sputnik / Владимир Сергеев / Перайсці ў медыябанкМесяц падчас зацмення
Месяц падчас зацмення - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У ноч з нядзелі на панядзелак поўня вельмі блізка падыдзе да Зямлі.

МІНСК, 20 сту - Sputnik. Жыхары Беларусі змогуць назіраць месяцовае зацьменне няўзброеным вокам уранку ў панядзелак, 21 студзеня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Талкунова: прагноз астролага - для каго будзе ўдалым 2019 год? - Sputnik Беларусь
Радыё
Талкунова: прагноз астролага - для каго будзе ўдалым 2019 год?

Гэта зацьменне адрозніваецца ад астатніх: у ім будзе ўдзельнічаць так званая суперпоўня, якая вельмі блізка падыдзе да Зямлі.

У Беларусі частковая паўценевая фаза зацьмення пачнецца ў 06:34 панядзелка. У 07:41 Месяц перамесціцца на паўночны захад небасхілу і апусціцца да адзнакі ў сем градусаў над гарызонтам. У гэты момант на яго падзе цень Зямлі. У гэты час з'яву можна назіраць няўзброеным вокам, але лепш выкарыстоўваць тэлескоп з нейтральнымі фільтрамі.

Як заяўляюць астраномы, прадказаць дакладны колер Месяца цяжка - адценне будзе залежаць ад ступені празрыстасці атмасферы. Аднак многія сыходзяцца ў меркаванні, што ён будзе крывава-чырвонага колеру.

Па дадзеных астраномаў, найбольш прыдатныя месцы для назірання за зацьменнем, якое адбудзецца 21 студзеня, знаходзяцца ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Грэнландыі, Вялікабрытаніі, Паўночнай Еўропе.

У наступны раз месяцовае зацьменне ў студзені адбудзецца няхутка - толькі ў 2047 годзе.

Паводле прагнозаў беларускіх сіноптыкаў, уначы і раніцай 21 студзеня ў Беларусі чакаецца малавоблачнае надвор'е, таму ў жыхароў краіны ёсць усе шанцы ўбачыць рэдкую астранамічную з'яву.

Стужка навiн
0