Радыё

Голубева і Бекір: у праекце "Песня песняў" мы максімальна аголеныя

Падпісацца
Актрыса Купалаўскага тэатра, спявачка Марта Голубева і рэжысёр, драматург, акцёр Эльдар Бекір распавялі радыё Sputnik Беларусь пра тое, чаму ў лютым у Мінску абавязкова варта паглядзець эпатажны тэатральны праект "Песня песняў" рэжысёра Юры Дзівакова.

"Песню песняў" цара Саламона прынята лічыць адным з самых старажытных паданняў пра каханне. На працягу стагоддзяў гэты тэкст са Старога Запавету знаходзіў мноства разнастайных трактовак, натхняў на новыя творы музыкаў і мастакоў, паэтаў і драматургаў.

Дзівакоў: я за тэатр у яго першапачатковым выглядзе - Sputnik Беларусь
Відэа
Дзівакоў: я за тэатр у яго першапачатковым выглядзе

Нечакана новую версію біблейскай "Песні песняў" на пачатку студзеня прадставіў мінскай публіцы рэжысёр Юра Дзівакоў. Паказ прайшоў з аншлагам, нечаканым для стваральнікаў тэатральнага праекта. Заўзятыя тэатралы, якія бачылі гэта дзейства на ўласныя вочы, ужо назвалі праект і дзёрзкім, і пачуццёвым івэнтам. У выніку было вырашана, што паўторныя паказы "Песні песняў" пройдуць у Мінску 5 і 27 лютага.

"Мы на гэта разлічвалі, што так і будзе. Гэта была вельмі цікавая праца для мяне, я вельмі даўно хацела папрацаваць з Юрам, і рада, што гэта адбылося, таму што гэта рэжысёр з вельмі незвычайным почыркам і вельмі незвычайным бачаннем. І мне даўно хацелася неяк праявіць сябе ў такой галіне тэатральнага існавання", - кажа Марта Голубева.

"Мой удзел у гэтым праекце быў спантанным, я нават не думаў, што буду працаваць з Юрам Дзіваковым. Але мне падалося гэта цікавым, і я вырашыў, чаму б і не... Гэты праект вельмі незвычайны. Такога ў дзяржаўных тэатрах пакуль немагчыма ўбачыць", - адзначае Эльдар Бекір.

Усе сакрэты тэатральнай пастаноўкі госці радыё Sputnik Беларусь па цалкам зразумелых прычынах не агучваюць, аднак некаторыя ўсё ж раскрываюць.

"Па-першае, незвычайная форма існавання наша. Гэта монаспектакль, гэта спектакль-перформанс, спектакль з вельмі смелымі рашэннямі... Гэта спектакль, дзе мы максімальна аголеныя - і ў прамым, і ў пераносным сэнсе. І тут усё на 100% - усе перажыванні і ўсе эмоцыі", - распавядае Марта Голубева.

Поўную версію размовы з акцёрамі Мартай Голубевай і Эльдарам Бекіравым аб тэатральным праекце "Песня песняў" глядзіце ў відэатрансляцыі.

Стужка навiн
0