Вадзіцеляў папярэдзілі, што на дарогах Беларусі з'явіцца ваенная тэхніка

© Sputnik / Виктор ТолочкоНа трасе М1
На трасе М1 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гусенічная і колавая тэхніка пройдзе па аўтадарогах у Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей у рамках мерапрыемстваў па комплекснай праверцы боегатоўнасці арміі.

МІНСК, 30 сту - Sputnik. Аўтамабілісты павінны быць гатовыя да таго, што ў рамках правядзення комплекснай праверкі боегатоўнасці арміі на дарогах Беларусі з'явіцца ваенная тэхніка, пра гэта папярэдзілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.

Першы намеснік міністра абароны Беларусі, генерал-маёр Алег Белаконеў - Sputnik Беларусь
Комплексная праверка боегатоўнасці арміі пачалася ў Беларусі

"З 29 па 30 студзеня 2019 года шэраг падраздзяленняў, якія прыцягваюцца да праверкі, будзе выконваць вучэбна-баявыя задачы, у тым ліку звязаныя з перамяшчэннем гусенічнай і колавай тэхнікі па аўтадарогах рэспубліканскага значэння ў Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцях", - распавялі ў ведамстве.

Прадстаўнікі Мінабароны просяць жыхароў населеных пунктаў і вадзіцеляў быць як мага больш уважлівымі пры перамяшчэнні ваеннай тэхнікі, і ўлічваць гэтую інфармацыю падчас паездак.

Нагадаем, комплексная праверка баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей узброеных сіл пачалася ў Беларусі 29 студзеня. У праверцы будуць удзельнічаць органы ваеннага кіравання аператыўнага і тактычнага узроўняў, механізаваныя і танкавыя часці, падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый, розных родаў войскаў, тэхнічнага і тылавога забеспячэння. На зборы будуць прызваны каля 1,4 тысячы ваеннаабавязаных запасу. Завершыцца праверка штабнымі трэніроўкамі і вучэннямі.

Стужка навiн
0