Радыё

Голубева: "Песня песняў" - такога ў дзяржаўных тэатрах пакуль не ўбачыць

© Sputnik / Виктор ТолочкоАктрыса купалаўскага тэатра, спявачка Марта Голубева
Актрыса купалаўскага тэатра, спявачка Марта Голубева - Sputnik Беларусь
Актрыса тэатра імя Янкі Купалы, спявачка Марта Голубева распавяла Sputnik, чаму вырашылася прыняць удзел у адважным тэатральным праекце "Песня песняў", новы паказ якога пройдзе ў Мінску 5 лютага.
Голубева: "Песнь песней" ― такого в государственных театрах не увидите

Тэатральны праект "Песня песняў" створаны беларускім рэжысёрам-наватарам Юрам Дзіваковым на аснове біблейскага тэксту, які многія гісторыкі прыпісваюць аўтарству цара Саламона. Першы паказ праекта шырокай публіцы адбыўся на пачатку студзеня, і ўлічваючы рэакцыю гледачоў, стваральнікамі было прынята рашэнне аб паўторных паказах, яны пройдуць у Мінску 5 і 27 лютага.

Дзівакоў: я за тэатр у яго першапачатковым выглядзе - Sputnik Беларусь
Відэа
Дзівакоў: я за тэатр у яго першапачатковым выглядзе

"Гэта вельмі прыгожы візуальна спектакль, як і ўсе працы Юры Дзівакова. Гэта спектакль, дзе мы максімальна аголеныя - і ў прамым, і ў пераносным сэнсе. І гэта спектакль, дзе ўсё на 100%. Усе эмоцыі і перажыванні - яны вельмі чыстыя, першародныя, першасныя", - распавядае аб праекце яго непасрэдная ўдзельніца, актрыса тэатра імя Янкі Купалы, спявачка, экс-салістка ансамбля "Верасы" Марта Голубева.

Як кажа артыстка, "Песня песняў" у трактоўцы Юры Дзівакова - гэта спектакль-адкрыццё, які стаў сукупнасцю ўсіх магчымых чалавечых перажыванняў ў адным акце на 50 хвілін. Пры гэтым, калі рэжысёр і ўдзельнікі тэатральнага праекта абмяркоўвалі яго ў працэсе працы, разумення таго, што ў выніку будзе расказана гледачу, у іх не было, прызнаецца субяседніца Sputnik.

"Для мяне гэта не столькі адсылка да чагосьці біблейскага, колькі вельмі чалавечы спектакль, максімальна, наколькі гэта можа быць. Гэта спектакль пра чалавечую істоту, якая пакутуе, кахае, хоча, імкнецца і адрывае ад сябе", - кажа Голубева.рагмент гутаркі з актрысай і спявачкай Мартай Голубевай слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі