Што пачытаць і як напісаць - адкрываецца Мінская кніжная выстава

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіжнародная кніжная выстава-кірмаш, архіўнае фота
Міжнародная кніжная выстава-кірмаш, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Упершыню кніжная выстава выйдзе за межы выставачнага павільёна "Белэкспа" - мерапрыемствы будуць праходзіць таксама ў бібліятэках і кнігарнях.

МІНСК, 6 лют - Sputnik. Тэмай Міжнароднай мінскай кніжнай выставы-кірмашу ў гэтым годзе стане малая радзіма і II Еўрапейскія гульні.

Карлюкевіч: чым здзівіць Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш - Sputnik Беларусь
Відэа
Карлюкевіч: чым здзівіць Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш

Наведаць стэнды ўдзельнікаў можна будзе з 6 па 10 лютага. Павільёны разгорнуцца ў комплексе "Белэкспа" па праспекце Пераможцаў, 14, у гэтым годзе выстава пройдзе ўжо ў дваццаць шосты раз.

Але ў гэтым годзе ўпершыню выстава будзе праводзіцца не толькі на пляцоўках выставачнага комплексу, але і ў кнігарнях, бібліятэках, музеях. Там будуць арганізаваны літаратурныя экскурсіі, паэтычныя маршруты, тэматычныя семінары. Яны будуць цікавыя і ілюстратарам - абмяркуюць сусветныя тэндэнцыі ў афармленні кніг, і пісьменнікам - раскажуць, як працаваць з кнігарнямі і збіраць грошы на выданне праз краудфандынг.

Абмяркуюць на круглых сталах і асаблівасці літаратурнай крытыкі і блогінг, працу ў сацыяльных сетках, майстар-клас па агульным блогінгу, навуковую і навукова-папулярную літаратуру, навуковыя часопісы, кнігі і іх прасоўванне.

На стэндах удзельнікаў пройдуць шматлікія сустрэчы з аўтарамі, выдаўцамі, мастакамі, прэзентацыі кніг, круглыя сталы, аўтограф-сесіі, майстар-класы. Будзе працаваць дзіцячая пляцоўка, арганізаваная экспазіцыя "Друкаваны двор XVI стагоддзя" - як працавалі кнігадрукары ў тыя гады, будзе цікава і дзецям, і дарослым.

Традыцыйна ў рамках выставы адбудзецца Міжнародны сімпозіум літаратараў "Пісьменнік і час". Удзел у ім возьмуць аўтары з краін блізкага і далёкага замежжа, пройдзе таксама семінар маладых літаратараў і перакладчыкаў. А для чытачоў прыемная навіна - у дні правядзення выставы можна будзе набыць кнігі са зніжкай.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі