Чарговы серб сышоў з БАТЭ

© Photo : ФК БАТЭЭкс-гулец БАТЭ Нікола Васілевіч
Экс-гулец БАТЭ Нікола Васілевіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Абаронца Нікола Васілевіч правёў у складзе "жоўта-сініх" усяго сем матчаў у мінулым сезоне.

МІНСК, 7 лют - Sputnik. Сербскі абаронца Нікола Васілевіч пакінуў футбольны клуб БАТЭ па пагадненні бакоў, паведамілі ў прэс-службе барысаўчан.

"Каманду "жоўта-сініх" пакінуў Нікола Васілевіч, кантракт з якім спынены па пагадненні бакоў", - распавялі ў БАТЭ.

28-гадовы абаронца прыйшоў у БАТЭ на пачатку мінулага года. Аднак з-за частых траўмаў футбаліст правёў усяго сем матчаў: пяць у чэмпіянаце краіны, два - у Кубку.

"Дзякуем Ніколу Васілевічу за час, праведзены ў нашым клубе, і жадаем поспехаў у далейшай кар'еры!" - сказалі ў БАТЭ.

Напярэдадні ў СМІ з'явілася інфармацыя аб пераходзе ў "Црвену Звезду" заўбека БАТЭ Мірка Іваніча.

Барысаўчане прадалі сербскага паўабаронцу за 1,3 мільёна еўра. Аднак афіцыйнай заявы з боку БАТЭ пакуль не было.

У снежні ў "Црвену Звезду" з БАТЭ перабраўся яшчэ адзін сербскі легіянер Неманья Мілуновіч.

Сёння барысаўчане вярнуліся з Турцыі, дзе яны праводзілі трэніровачны, у рамках якога каманда згуляла тры таварыскія матчы, перамогшы толькі ў адным.

Праз тыдзень, 14 лютага, БАТЭ на сваім полі прыме лонданскі "Арсенал" у рамках 1/16 фіналу Лігі Еўропы УЕФА.

Стужка навiн
0