"Гонка легенд": хто пабяжыць за Беларусь разам з Домрачавай

© Sputnik / Максим БогдановичДар'я Домрачава на "Снежным снайперы"
Дар'я Домрачава на Снежным снайперы - Sputnik Беларусь
На "Гонку легенд", якая вяртаецца ў Раўбічы пасля двухгадовага перапынку, заяўлена 20 біятланістаў "на пенсіі".

МІНСК, 12 лют - Sputnik. Беларуская каманда на біятлоннай "Гонцы легенд" будзе складацца з Дар'і Домрачавай, Надзеі Скардзіна, Алены Зубрылавай, Сяргея Новікава і Аляксандра Папова, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі біятлона (БФБ).

Напярэдадні чэмпіянату Еўропы ў Раўбічах адбудзецца яшчэ адно спартыўнае свята - "Гонка легенд" з удзелам зорак сусветнага біятлона. Мерапрыемства пройдзе 18 лютага. Легендарныя біятланісты пазмагаюцца за медалі ў мас-старце і змешанай эстафеце.

За тыдзень да старту "Гонкі легенд" арганізатары прадставілі яе ўдзельнікаў:

  1. Андрэй Дзярызямля (Украіна)
  2. Ларс Бергер (Нарвегія)
  3. Фларанс Баверэль (Францыя)
  4. Сымона Хаўсвальд (Германія)
  5. Надзея Скардзіна (Беларусь)
  6. Халвард Ханевольд (Нарвегія)
  7. Ганна Багалій (Расія)
  8. Венсан Дэфран (Францыя)
  9. Сяргей Чэпікаў (Расія)
  10. Фрудэ Андрэсэн (Нарвегія)
  11. Сяргей Новікаў (Беларусь)
  12. Аляксандр Папоў (Беларусь)
  13. Корын Ніогрэ (Францыя)
  14. Алена Зубрылава (Беларусь)
  15. Карын Аберхофер (Італія)
  16. Кацярына Дафовска (Балгарыя)
  17. Дар'я Домрачава (Беларусь)
  18. Уле Эйнар Б'ёрндален (Нарвегія)
  19. П'ер Альберта Карара (Італія)
  20. Алена Пятрова (Украіна)

Акрамя таго, стаў вядомы расклад "Гонкі легенд", якая завершыцца маляўнічай цырымоніяй провадаў чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Дар'і Домрачавай з вялікага спорту.

Нагадаем, летам мінулага года Домрачава абвясціла аб завяршэнні кар'еры.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі