Без ападкаў і да + 9°С: прагноз надвор'я ў Беларусі на нядзелю 17 лютага

© PixabayЛедзяшы
Ледзяшы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У дзённыя гадзіны будзе гэтак жа цёпла, як і напярэдадні, вецер сцiхне, а вось працоўны тыдзень пачнецца са слабога пахаладання.

МІНСК, 17 лют - Sputnik. На надвор'е ў Беларусі ў нядзелю акажуць уплыў цёплыя паветраныя масы з Заходняй Еўропы, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

"17 лютага ў рэспубліцы захаваецца ўплыў цёплых паветраных мас, якія паступаюць з Заходняй Еўропы", - растлумачылі ў Белгідрамеце.

У нядзелю істотных ападкаў не прадбачыцца, у начныя і ранішнія гадзіны месцамі магчымы туман. Моцны вецер, які назіраўся ў асобных раёнах краіны ў мінулыя суткі, сцішыцца.

Мінімальная тэмпература паветра ўначы будзе знаходзіцца ў межах -3 .. + 3°С. Удзень паветра прагрэецца да +1 .. + 7°С, а на паўднёвым захадзе Беларусі пасля абеду дасягне нават +8 .. + 9°С.

У панядзелак крыху пахаладае: па дадзеных сіноптыкаў, 18 лютага надвор'е ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халаднаватым паветры паўночных шырот, толькі ў паўднёва-заходніх раёнах рэспублікі захаваецца ўплыў цёплых паветраных мас. Уначы будзе -1 ..- 7°С, удзень да +6 .. + 8°С.

Стужка навiн
0