Маскалькова: Вышынскага наведалі прадстаўнікі "Чырвонага крыжа"

© Sputnik / Владимир Федоренко / Перайсці ў медыябанкУпаўнаважаны па правах чалавека ў Расіі Таццяна Маскалькова
Упаўнаважаны па правах чалавека ў Расіі Таццяна Маскалькова - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Упаўнаважаны па правах чалавека ў РФ таксама адзначыла, што да назірання за здароўем Вышынскага падключыліся міжнародныя арганізацыі.

МІНСК, 21 лют - Sputnik. Кіраўніка партала РІА "Новости Украина" Кірыла Вышынскага наведалі і назіраюць прадстаўнікі "Чырвонага крыжа", паведамляюць РІА "Новости" са спасылкай на ўпаўнаважанага па правах чалавека ў РФ Таццяну Маскалькову.

Журналіст Кірыл Вышынскі - Sputnik Беларусь
Арыштаваны ў Кіеве Вышынскі напісаў ліст Пуціну

"Я атрымала адказ ад "Чырвонага крыжа", якія паведамілі, што наведалі яго (Вышынскага - Sputnik) і назіраюць яго. І я гэтым адказам вельмі задаволена, што міжнародныя арганізацыі падключыліся да таго, каб назіраць за яго здароўем", - распавяла Маскалькова.

У цяперашні час Кірыл Вышынскі знаходзіцца ў СІЗА Херсона: гарадскі суд задаволіў хадайніцтва пракуратуры Украіны, арышт кіраўніка агенцтва быў падоўжаны да 8 красавіка.

Пададзеная апеляцыя на падаўжэнне арышту

Абарона журналіста падала апеляцыю на падаўжэнне арышту, аднак дата яе разгляду, па словах адваката Андрэя Даманскага, яшчэ не прызначаная. Таксама абарона накіравала ва ўкраінскі Вярхоўны суд скаргу на ўтрыманне Вышынскага пад арыштам, яе разгляд прызначана на 20 сакавіка. Мяркуецца, што для ўдзелу ў паседжанні яго даставяць у Кіеў.

Сам Кірыл Вышынскі зараз працягвае знаёміцца з матэрыяламі справы, у якой 31 том. Пракуратура двойчы хадайнічала з просьбай абмежаваць тэрмін азнаямлення, аднак атрымала адмову.

Кірыл як вязень сумлення: Кісялёў распавёў пра сітуацыю з Вышынскім - Sputnik Беларусь
Відэа
Кірыл як вязень сумлення: Кісялёў распавёў пра сітуацыю з Вышынскім

З чаго ўсё пачалося

Кіраўнік партала РІА "Новости Украина" Кірыл Вышынскі быў затрыманы ў маі мінулага года па падазрэнні ў падтрымцы самаабвешчаных рэспублік Данбаса і дзяржздрадзе. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Расійскі лідар Уладзімір Пуцін назваў сітуацыю, якая склалася беспрэцэдэнтнай, падкрэсліўшы, што Вышынскага арыштавалі "за яго прамую прафесійную дзейнасць, за ажыццяўленне яго журналісцкай функцыі". Масква накіравала Кіеву ноты пратэсту.

Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлем Дэзір выказаў сур'ёзную трывогу ў сувязі з дзеяннямі Кіева ў дачыненні да інфармагенцтвы. Занепакоенасць сітуацыяй выказвалі і многія іншыя міжнародныя арганізацыі і структуры, у прыватнасці АБСЕ і Еўрапейская федэрацыя журналістаў.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0