Вы закахаецеся ў гэтых птушак! Паглядзіце, якімі файнымі бываюць совы

Падпісацца
Вы, можа, і не ўяўлялі, якія розныя эмоцыі можа выказваць сава, але зараз мы вам усё пакажам. Глядзіце відэа з пацешнымі совамі на Sputnik.
Розныя віды соў па-рознаму весяляць іх уладальнікаў. Адны быццам бы смяюцца, іншыя ўмеюць прытанцоўваць, а трэція выглядаюць так здзіўлена, што і ў чалавека выклікаюць здзіўленне.
Дзёрзкія совы могуць сцягнуць з уладальніка пальчатку, а мілыя совы любяць плёскацца ў ракавіне і прымаць душ. У гэтым відэа ёсць нават сава, якая ўмее плаваць кролем - вы спытаеце, навошта ёй плаваць? На гэтае пытанне ў нас адказу не знойдзецца.
Затое знойдзецца падборка відэа пацешных сов, якія павесялілі ўжо не аднаго карыстальніка сеткі. Так што калі хочаце невялікую дозу весялосці, паглядзіце яго і вы.
Стужка навiн
0