Радыё

Беларусы ў складзе клуба "Катанія" заваявалі срэбра ЧС па пляжным футболе

© Sputnik / Алексей Куденко / Перайсці ў медыябанкПляжны футбол: беларускія гульцы Ігар Брыштэль, Валерый Макарэвіч, Вадзім Бокач
Пляжны футбол: беларускія гульцы Ігар Брыштэль, Валерый Макарэвіч, Вадзім Бокач - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па завяршэнні фіналу клубнага Чэмпіянату свету па пляжным футболе гульцы клуба "Катанія", беларусы Вадзім Бокач і Ігар Брыштэль распавялі, як апынуліся ў складзе італьянскай каманды і чаму цяперашні клубны турнір выдаўся для іх асаблівым.
Белорусы в составе клуба "Катания" завоевали серебро ЧМ по пляжному футболу

Пераможца клубнага Чэмпіянату свету па пляжным футболе, які праходзіў у Маскве з 27 лютага па 3 сакавіка, вызначыўся ў нядзелю. Упершыню ў гісторыі турнір выйграў партугальскі клуб "Брага". Срэбным прызёрам стала італьянская "Катанія", у складзе якой, у тым ліку і ў фінальным матчы, гулялі беларусы Вадзім Бокач і Ігар Брыштэль.

Гульцы Брагі пасля матчу чэмпіянату свету па пляжным футболе - Sputnik Беларусь
Пляжны футбол: БАТЭ заняў восьмае месца на клубным ЧС, перамагла "Брага"

"Мы разумелі, што такое можа быць адзін раз у жыцці. Настройваліся - пасля паўфіналу са "Cпартаком" было вельмі мала часу на аднаўленне. Так склалася, што першыя хвіліны мы правалілі, прапусцілі тры непатрэбных гола, і потым было вельмі цяжка вяртацца ў гульню. Нам удалося павярнуць гульню, але недзе мы прапускалі недарэчныя галы і больш фартуна была на баку "Брагі". але ўсё роўна гэта вялікі поспех для "Катаніі" і для кожнага гульца", - распавядае аб фінальным матчы Ігар Брыштэль.

Абодва беларусы выступаюць за нацыянальную зборную сваёй краіны, але пры гэтым атрымалася так, што ў ходзе сусветнага чэмпіянату па пляжным футболе яны апынуліся ў італьянскай "Катаніі", а не беларускім "БАТЭ", які заняў у выніковым пратаколе восьмае месца.

"Я з італьянцамі ўжо даўно на сувязі, і як у мяне сезон скончыўся, я ўзгадняў кантракт на 2019 г., таму я планую ўвесь гэты год правесці ў "Катаніі" - і Чэмпіянат Італіі, і Кубак Італіі", - кажа Ігар Брыштэль.

"А ў мяне атрымалася вельмі вясёлая гісторыя - ляцелі мы з Дубая са збораў у зборнай, Ігар застаўся ў Маскве, і ў іх на адной з трэніровак атрымаў траўму гулец "Катаніі" - бразілец, і Ігар мне тэлефануе за гадзіну да вылету, я ўжо сумку ў багаж здаў: "Не хочаш пагуляць за "Катанію"? Я атрымаў багаж і прыехаў на таксі ў гатэль", распавядае Вадзім Бокач.

Поўную версію размовы з беларускімі футбалістамі Вадзімам Бокачам і Ігарам Брыштэлем слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0