Відэа

Вярнулася да сяброў: Даша Чарнова зноў выступіць у "Ты супер!"

Падпісацца
Беларуска Даша Чарнова запомнілася гледачам першага сезону шоу НТБ і Sputnik "Ты супер!", а ў суперсезоне яна вяртаецца ў праект. Глядзіце на відэа, што распавяла ўдзельніца пра сваё вяртанне.

"Я вярнулася на праект. Вярнулася да сяброў і выдатнай атмасферы, у якой нараджаюцца мары", - прызналася Даша.

За той час, які прайшоў пасля першага сезону, дзяўчына паспела папрацаваць бэк-вакалісткай у караоке-клубе, потым стала яго арт-дырэктарам і прымае непасрэдны ўдзел у арганізацыі мерапрыемстваў. Удзел у суперсезоне "Ты супер!", па яе словах, - гэта перазагрузка.

"Дзякуючы таму, што ў маё жыццё увайшоў першы праект, у мяне з'явіліся мэты, жаданні, унутраны стрыжань. Я захацела змагацца, даказваць, нешта рабіць", - распавяла Даша.

Міжнародны конкурс "Ты супер!" праводзіцца тэлекампаніяй НТБ і міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik пры падтрымцы Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі. Суперсезон стартуе 5 сакавіка.

Стужка навiн
0