Беларускі журналіст хоча стаць галоўным у беларускім футболе

© Фото из Facebook Н.ХодасевичаСпартыўны каментатар Мікалай Хадасевіч
Спартыўны каментатар Мікалай Хадасевіч - Sputnik Беларусь
Першым тэзісам сваёй перадвыбарнай праграмы Мікалай Хадасевіч прапанаваў стварэнне беларускай прэм'ер-лігі.

МІНСК, 5 сак - Sputnik. Журналіст Мікалай Хадасевіч заявіў аб намеры ўзначаліць Асацыяцыю "Беларуская федэрацыя футбола" (АБФФ).

Дзеючым старшынёй АБФФ з'яўляецца Сяргей Румас. Ён восем гадоў кіраваў арганізацыяй, а паўгода таму заняў пасаду прэм'ер-міністра Беларусі. На трэці тэрмін Румас балатавацца не будзе.

"27 сакавіка адбудзецца справаздачна-выбарчая канферэнцыя Асацыяцыі БФФ. Сяргей Румас сыходзіць. У нас выбары на носе. Віталь Кутузаў выявіў жаданне ўдзельнічаць у гэтай перадвыбарнай кампаніі. А больш ні пра адну кандыдатуру не заяўлена. Магчыма, мы даведаемся пра гэтых людзей у бліжэйшы чацвер, калі будзе апошні тэрмін падачы дакументаў", - сказаў Хадасевіч на сваім YouTube-канале.

"Дык вось. Я пайду на выбары АБФФ. З вашага дазволу і з вашай падтрымкай", - дадаў журналіст.

Ён заклікаў карыстальнікаў "актыўна лайкаць і падпісвацца на яго канал". Па словах Хадасевіча, разам можна зрабіць крутую перадвыбарчую праграму.

У праграме журналіст агучыў і першы тэзіс - стварэнне прэм'ер-лігі. Пры гэтым, запэўніў Хадасевіч, яна не будзе падобная на рускую. "У нас іншая гісторыя", - сказаў ён.

Паводле яго слоў, АБФФ "увесь час адхрышчваецца ад гэтага, прапаноўваючы ўсё рабіць клубам", якія нічога самастойна зрабіць не могуць. "Больш за 80 адсоткаў клубаў інэртна прапальваюць жыццё. У іх няма ніякай філасофіі, ніякага імкнення. Трэба сабраць усіх, пазначыць і запусціць прэм'ер-лігу", - растлумачыў Хадасевіч.

"Мы павінны паднесці футбол у лепшым выглядзе, чаго не адбывалася даўно. Прэм'ер-ліга гэта зробіць", - сказаў на заканчэнне Хадасевіч.

Хадасевіч на гэтым тыдні спыніў супрацоўніцтва з Белтэлерадыёкампаніяй, дзе працаваў з 2008 года. Ён вёў праграму "Час футбола". Акрамя таго, ён працаваў каментатарам, карэспандэнтам і вядучым навінавых праграм пра спорт.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі