Відэа

Дзяўчыны аб баявых мастацтвах: атрымліваеш задавальненне - значыць, жаночы спорт

Sputnik пабываў на трэніроўцы па рукапашным баі і даведаўся, што дзяўчыны-спартсменкі думаюць пра баявыя мастацтвы і як адзначаць 8 сакавіка.

Беларускія спартсменкі, якія заваявалі дзясяткі тытулаў і прызоў на сусветных першынствах па баявых мастацтвах, запэўніваюць, што жаночая гэта справа - рукапашным боем і ММА займацца.

"Калі дзяўчына атрымлівае задавальненне ад заняткаў гэтым відам адзінаборстваў, значыць гэта жаночы від спорту", - усміхаецца чэмпіёнка свету па рукапашным баі Таццяна Аляксандрава.

Лукашэнка: прыгажосць і дасягненні беларускіх жанчын ўслаўляюць краіну - Sputnik Беларусь
Лукашэнка: прыгажосць і дасягненні беларускіх жанчын услаўляюць краіну

Вядома, часам дамам цяжка канкураваць з мужчынамі, бо многія хлопцы ўсё яшчэ лічаць, што "месца жанчыны на кухні".

"Жанчыны - гэта моцны пол, таму што мы валодаем такімі якасцямі, як мэтанакіраванасць, устойлівасць, сіла і цягавітасць", - распавядае спартсменка, капітан міліцыі Анастасія Чупрыс.

Яна лічыць, што гэтыя навыкі дапамагаюць дамам змагацца на тым жа рукапашным баі нароўні з мужчынамі, але ў жаночых катэгорыях.

"У сучасным свеце мужчына і жанчына адстойваюць свае пазіцыі, жанчыны спрабуюць замацавацца і паказаць, што мы не такія і слабыя. Чаму б тады жанчынам не выступаць у такім відзе спорту, як рукапашны бой?", - задаецца пытаннем яшчэ адна спартсменка.

Трэцяя ўпэўненая, што баявыя віды спорту не варта дзяліць на мужчынскія і жаночыя, "дзяўчынкі нічым не адрозніваюцца ад хлопчыкаў". І ўсё ж дамы не хаваюць, што побач хацелі б бачыць моцнага мужчыну, якога не давядзецца абараняць ў бойцы. А вось малодшых братоў і пляменнікаў - без праблем.

"Дзяўчына па-за рынгам і залай павінна заставацца дзяўчынай", - запэўнівае яшчэ адна спартсменка.

А вось дзе будуць адзначаць дзяўчыны 8 сакавіка, глядзіце ў нашым відэа.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі