UZARI выпусціў новую версію песні, пад якую Вазняцкі атрымала тытул WTA

© Photo : Andres Putting (EBU)Uzari & Maimuna
Uzari & Maimuna  - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кампазіцыя перавыдадзена па просьбе прыхільнікаў менавіта пасля цырымоніі на корце "Сібур-Арэны".

МІНСК, 7 сак - Sputnik. Спявак UZARI выпусціў яшчэ адзін новы сінгл - "The Winner", аб гэтым ён паведаміў у сацыяльных сетках.

Гурт NIZKIZ выпусціў новы кліп - Sputnik Беларусь
Відэа
Варта ўбачыць: гурт NIZKIZ выпусціў новы кліп

Новая песня – яшчэ адна версія сінгла, з якім артыст спрабаваў свае сілы на Нацыянальным адборы Еўрабачання-2012.

Кампазіцыя перавыдадзена па просьбах прыхільнікаў пасля ўдзелу UZARI ў гранд-шоу St.Petersburg Ladies Trophy 2018, дзе на корце "Сібур Арэны" адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне Каралін Вазняцкі, якая стала першай ракеткай свету ў рэйтынгу WTA.

"Для мяне шмат чаго звязана з гэтай песняй. Гэта быў мой першы значны крок да вялікай сцэны, да конкурсу "Еўрабачанне" ў тым ліку. Памятаю, як цяпер, колькі было ўкладзена сілаў і надзеяў.  Цяпер, напярэдадні фіналу Нацыянальнага адбору ў Беларусі, хачу ўсім маладым удзельнікам пажадаць веры ў сябе. Менавіта для сябе, найперш, Вы павінны быць пераможцам. І тады ў Вас усё атрымаецца", - сказаў UZARI.

Апроч зусім новага аранжавання, песня атрымала яшчэ адзін куплет.

Зараз спявак працуе над дэбютным альбомам, які хутка з'явіцца ў продажы.

Стужка навiн
0