Відэа

Паліна Рэспубліка выпусціла беларускамоўны кавер на Ціму Беларускіх

Падпісацца
Выканаўца прысвяціла працу суседзям, беларускаму рэпу і "сваім кросам".

Хіт Цімы Беларускіх "Мокрыя кросы" загучаў па-беларуску ў выкананні спявачкі Паліны Рэспублікі. Кавер на песню знакамітага земляка выканаўца апублікавала на сваім Youtube-канале.

"Я прысвячаю гэты кавер-трэк сваiм суседзям, беларускаму рэпу і яшчэ маiм кросам з зары, якія верай і праўдай перажылі са мной зіму", - падпісала Паліна апублікаваны кавер.

Мяркуючы па каментарах, слухачам спадабалася ідэя дзяўчыны: яны ўхвалілі музыку не толькі за выдатнае выкананне, але і за добрую беларускую мову. Некаторыя выказалі шкадаванне з-за таго, што кавер складае крыху больш за хвіліну.

Глядзіце таксама:

Стужка навiн
0