Цягнік Гродна-Кракаў вернуць пасля трохмесячнага перапынку

© Sputnik / Павел Лисицын / Перайсці ў медыябанкРаботы чыгуначнага вакзала
Работы чыгуначнага вакзала - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Як і раней, састаў будзе рабіць прамежкавыя прыпынку ў Беластоку і Варшаве.

ГРОДНА, 14 сак - Sputnik, Іна Грышук. Адправіцца на цягніку напрамую з Гродна ў польскі Кракаў і назад змогуць беларусы ўжо праз тыдзень - упадабаны шматлікімі маршрут пачне курсіраваць з 21 сакавіка гэтага года.

Казюкі ў Гродне - Sputnik Беларусь
Фота
Не горш за Казюкас: як беларускія майстры ў Гродне жартавалі

Як паведамілі на гарадзенскім чыгуначным вакзале, цягнік PKP Intersity нумар 304Б, які ідзе па маршруце Гродна-Кракаў, пачне курсіраваць з 21 сакавіка. Яго расклад застанецца такім жа, якім і было да адмены дадзенага маршруту. Даязджаць да Кракава ён будзе за 8 гадзін. Як і раней, будзе рабіць прамежкавыя прыпынкі ў Беластоку і Варшаве.

Адпраўляцца з Гродна з 21 да 30 сакавіка цягнік будзе ў 16:31, прыбываць у Кракаў у 23:37. Час адпраўлення з Кракава - 04:25, прыбываць у Гродне цягнік будзе ў 15:10.

З 31 сакавіка з-за пераходу на летні час расклад зменіцца, зрушыўшыся на гадзіну назад: прыбываць у Гродна цягнік будзе ў 14:10, а адпраўляцца ў Кракаў - у 15:31.У касе гродзенскага чыгуначнага вакзала паведамілі, што цяпер пакуль немагчыма набыць квіткі на дадзены цягнік, таксама пакуль невядома, колькі будуць каштаваць квіткі, аднак гэтая інфармацыя з'явіцца ў бліжэйшыя дні.

Нагадаем, што цягнік Гродна-Кракаў пусцілі ў верасні 2016 года. Ён карыстаўся вялікай папулярнасцю як у беларусаў, так і ў польскіх турыстаў. У тым ліку і таму, што на ім маглі прыязджаць у Гродна не толькі звычайныя, але і бязвізавыя турысты. Маршрут быў адменены 9 снежня 2018 года, замест яго тры месяцы курсіраваў цягнік па маршруце Гродна-Глівіцэ.

Стужка навiн
0