Урачоў агульнай практыкі ў Мінску будзе менш

© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкУрачоў агульнай практыкі ў Мінску будзе менш
Урачоў агульнай практыкі ў Мінску будзе менш - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Разам з тым нарматыў па забяспечанасці брыгадамі хуткай дапамогі ў сталіцы павялічаны.

МІНСК, 14 сак - Sputnik. Мінгарвыканкам паменшыў сацыяльны стандарт па забяспечанасці насельніцтва ўрачамі агульнай практыкі, адпаведнае рашэнне апублікавана ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Электронны рэцэпт - Sputnik Беларусь
Урачы могуць выпісваць цяпер электронныя рэцэпты нават падчас візітаў

Мэрыя ўнесла змены ў сваё рашэнне 2003 года, якое ўстанаўлівае памеры дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва Мінска. Большая частка карэкціровак звязана з аховай здароўя.

Так, у Мінску зменены нарматыў забяспечанасці ўрачамі агульнай практыкі: калі раней патрабаваўся адзін урач на 1,2 тысячы насельніцтва, то сёння - на 1,3. Асобна паказаны нарматыў забяспечанасці ўрачамі агульнай практыкі дарослага насельніцтва - адзін на 1,5 тысячы.

Адначасова павялічаны нарматыў па забяспечанасці брыгадамі хуткай дапамогі ў сталіцы: калі раней адна брыгада патрабавалася на 12,5 тысяч насельніцтва, то сёння - на 12 тысяч.

Рашэнне Мінгарвыканкама ўжо ўступіла ў сілу.

Міністэрства аховы здароўя рэспублікі паступова сыходзіць ад практыкі працы ўчастковых тэрапеўтаў і ініцыюе з'яўленне замест іх лекараў агульнай практыкі. Мяркуецца, што яны змогуць валодаць базавымі кампетэнцыямі па дыягностыцы і лячэнню шэрагу "профільных" хвароб, уключаючы такія сферы, як эндакрыналогія і псыхіятрыя. Такім чынам чыноўнікі плануюць знізіць нагрузку на вузкіх урачоў-спецыялістаў і прыцягваць іх толькі да сур'ёзных выпадкаў, у якіх лекар агульнай практыкі сам не справіцца.

Стужка навiн
0