Беларускія дзеці могуць атрымаць магчымасць адпачываць у легендарным "Артэку"

© Sputnik / Юлия ДобрякБеларускія дзеці могуць атрымаць магчымасць адпачываць у легендарным "Артэку"
Беларускія дзеці могуць атрымаць магчымасць адпачываць у легендарным Артэку - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прапанова па арганізацыі аздараўлення беларускіх дзяцей у сочынскіх і крымскіх здраўніцах былі падтрыманы і прэзідэнтамі.

МІНСК, 18 сак - Sputnik. Беларускім дзецям могуць стварыць спецыяльныя ўмовы для аздараўлення ў сочынскіх і крымскіх здраўніцах, заявіў у прэс-цэнтры Sputnik у панядзелак Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў нашай краіне Міхаіл Бабіч.

Вера Ярошык у Артэку - Sputnik Беларусь
Як беларуская ўдзельніца праекта "Ты супер!" правяла змену ў "Артэку"

У ходзе прэс-канферэнцыі дыпламата спыталі аб арганізацыі адпачынку беларусаў у Крыме. Як нагадаў пасол, у лютым адбылася сустрэча прэзідэнтаў дзвюх краін у пашыраным складзе, надалі на ёй увагу і пытанням патрыятычнага выхавання, аздараўлення, а таксама іншым тэмам.

"Адна з прапаноў, якую мы актыўна абмяркоўваем з калегамі з Мінкультуры і Мінадукацыі, - стварэнне спецыяльных умоў для аздараўлення ў сочынскіх і крымскіх здраўніцах у рамках розных нашых праграм", - распавёў Бабіч.

Як прыклад ён прывёў легендарныя лагеры "Артэк" і "Арляня".

Зараз адпаведныя прапановы рыхтуюцца для сумесных калегій. Як дадаў пасол, гэтыя ініцыятывы ўжо прадстаўлялі прэзідэнтам, яны былі адобраны і падтрыманы. Сумесныя калегіі беларускіх і расійскіх ведамстваў пройдуць ужо ў красавіку. Бабіч выказаў надзею, што неўзабаве атрымаецца такія праграмы рэалізаваць.

Стужка навiн
0