Радыё

Драпека: Марлен Хуцыеў заўсёды быў прынцыповым і сумленным мастаком

CC BY 4.0 / Википедия / Актрыса, дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ Алена Драпека
Актрыса, дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ Алена Драпека - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фільмы Марлена Хуцыева былі і застаюцца маральным арыенцірам для розных пакаленняў кінематаграфістаў, сказала актрыса і дэпутат Дзярждумы Алена Драпека ў сувязі са смерцю кінамэтра.
Драпеко: Марлен Хуциев всегда был принципиальным и честным художником

У аўторак стала вядома пра смерць кінарэжысёра Марлена Хуцыева, ён памёр у Маскве ва ўзросце 93 гадоў. З імем Хуцыева звязаны такія знакавыя кінастужкі савецкай эпохі, як "Вясна на Зарэчнай вуліцы", "Застава Ільіча", "Два Фёдары", "Быў месяц май" і шэраг іншых.

Кінарэжысёр Марлен Хуцыеў памёр у Маскве на 94-м годзе жыцця - Sputnik Беларусь
Кінарэжысёр Марлен Хуцыеў памёр у Маскве на 94-м годзе жыцця

Сыход з жыцця легенды савецкага кінематографа Марлена Куцыева стаў вялікай стратай для ўсёй нацыянальнай культуры, сказала ў каментары на радыё Sputnik савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно, дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі Алена Драпека.

"Марлен Хуцыеў - гэта эпоха. Гэта быў такі маральны арыенцір для некалькіх пакаленняў кінематаграфістаў. Ён ніколі не здымаў таго, чаго ён не хацеў здымаць, ён ніколі не быў канфармістам, ён заўсёды быў вельмі прынцыповым і вельмі сумленным мастаком", - сказала Драпека.

Актрыса ўзгадала, як сустракалася з мэтрам кінематографа на пасяджэннях праўлення Саюза кінематаграфістаў, на з'ездах ці фестывалях, у апошні час такіх сустрэч станавілася ўсё менш у сувязі з узростам і станам здароўя кінарэжысёра.

"Хачу выказаць глыбокае спачуванне родным, блізкім, вучням. Мы доўга будзем пераглядаць яго фільмы і вучыцца на іх", - сказала актрыса.

Каментар расійскай актрысы і дэпутата Дзярждумы РФ Алены Драпека слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0